Заблудаў Зьмест Гісторыя | Насельніцтва | Турыстычная інфармацыя | Галерэя | Асобы | Крыніцы | Літаратура | Вонкавыя спасылкі | Навігацыйнае мэню53°1′ пн. ш. 23°20′ у. д. / 53.017° пн. ш. 23.333° у. д. / 53.017; 23.33353°1′ пн. ш. 23°20′ у. д. / 53.017° пн. ш. 23.333° у. д. / 53.017; 23.333190Заблудаўм. Заблудаўрррр
ЗаблудаўБеластоцкі паветНаселеныя пункты БССР, якія страцілі статус райцэнтру
польскместаПольшчыРуднімеска-сельскай гміныБеластоцкага паветуПадляскага ваяводзтваБеластокумагдэбурскаеместаграфстваГарадзеншчыныТроччыныПадляшшабеларускайэтнічнай тэрыторыідрукарняІван ФедаровічПётар МсьціславецЭвангельле навучальнаеклясыцызмузруйнаваны расейскімі ўладамінацыстаміПадляскага ваяводзтваГарадзенскага паветуТроцкага ваяводзтваХадкевічаўМагдэбурскае праваРыгор ХадкевічЗаблудаўская друкарняІ. ФёдаравымП. МсьціслаўцамРадзівілаўРэфармацыіНойбурскіх маёнткаўтрэцяга падзелу Рэчы ПаспалітайПрусііРасейскай імпэрыіБеластоцкім павецеГарадзенскай губэрнівызвольнага паўстаньня 1830—1831 гадоўТрэцяй Устаўной граматайБеларускай Народнай РэспублікіБеларускай ССРРыскай мірнай дамовай 1921 годуПольскай РэспублікіБССРраёнуБеластоцкай вобласьціСССРПольскай Народнай РэспубліцыЗаблудаўскі цуд
Заблудаў
Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку
Заблудаў | |||||
польск. Zabłudów | |||||
![]() Прачысьценская царква | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | XVI стагодзьдзе | ||||
Краіна: | Польшча | ||||
Ваяводзтва: | Падляскае | ||||
Павет: | Беластоцкі | ||||
Плошча: | 14,3 км² | ||||
Насельніцтва (2008) | |||||
колькасьць: | 2452 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 171,47 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | +48 85 | ||||
Паштовы індэкс: | 16-060 | ||||
Нумарны знак: | BIA | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 53°1′ пн. ш. 23°20′ у. д. / 53.017° пн. ш. 23.333° у. д. / 53.017; 23.333Каардынаты: 53°1′ пн. ш. 23°20′ у. д. / 53.017° пн. ш. 23.333° у. д. / 53.017; 23.333 | ||||
Заблудаў на мапе Польшчы ![]() ![]() Заблудаў | |||||
![]() | |||||
http://www.zabludow.pl/ |
Заблудаў (польск. Zabłudów) — места ў Польшчы, на рацэ Рудні. Адміністрацыйны цэнтар меска-сельскай гміны Беластоцкага павету Падляскага ваяводзтва. Насельніцтва на 2008 год — 2452 чалавекі. Знаходзіцца за 20 км на поўдзень ад Беластоку.
Заблудаў — магдэбурскае места і колішняя сталіца графства на мяжы гістарычных Гарадзеншчыны (частка Троччыны) і Падляшша, на беларускай этнічнай тэрыторыі. У 1568—1570 гадох тут дзейнічала друкарня, у якой Іван Федаровіч і Пётар Мсьціславец выдалі Эвангельле навучальнае і Псалтыр. Да нашага часу захаваліся збудаваныя ў стылі клясыцызму Прачысьценская царква, касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла, капліцы Сьвятой Марыі Магдалены і Сьвятога Роха, помнікі архітэктуры XIX ст. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаліся палац Радзівілаў (барока, XVIII ст.), зруйнаваны расейскімі ўладамі, і драўляная сынагога (барока, XVII ст.), спаленая нацыстамі 24 чэрвеня 1941 году.
Зьмест
1 Гісторыя
1.1 Вялікае Княства Літоўскае
1.2 Пад уладай Расейскай імпэрыі
1.3 Найноўшы час
2 Насельніцтва
2.1 Дэмаграфія
3 Турыстычная інфармацыя
3.1 Славутасьці
3.2 Страчаная спадчына
4 Галерэя
5 Асобы
6 Крыніцы
7 Літаратура
8 Вонкавыя спасылкі
Гісторыя |
Вялікае Княства Літоўскае |

Эвангельле навучальнае
Заблудаў узьнік у час засяленьня Блудаўскай пушчы. З 1513 году ён уваходзіў у склад Падляскага ваяводзтва[1] або, паводле іншых зьвестак, у склад Гарадзенскага павету Троцкага ваяводзтва[2]. У 1553 годзе места знаходзілася ў валоданьні Хадкевічаў, тут дзейнічаў касьцёл, праводзіліся кірмашы. Пазьней яно атрымала Магдэбурскае права.
У 1563 годзе Рыгор Хадкевіч заснаваў у Заблудаве Прачысьценскую царкву. У 1568—1570 гадох у месьце дзейнічала Заблудаўская друкарня, заснаваная І. Фёдаравым і П. Мсьціслаўцам. У XVI стагодзьдзі тут пачалі сяліцца жыды і шаляндзкія эмігранты (шкоты). У 1598 годзе Заблудаў перайшоў у валоданьне біржанска-дубінкаўскай галіны роду Радзівілаў, пры якіх ператварыўся ў значны асяродак Рэфармацыі. 7 красавіка 1654 году места атрымала герб «у блакітным полі срэбны алень, паміж рагамі якога срэбны герб „Касьцеша“, на алені залатая гунька з чорным аднагаловым арлом»[3]. Пад 1659 годам ўпершыню ўпамінаецца Заблудаўскі Прачысьценскі манастыр. У 2-й палове XVII стагодзьдзя пры манастыры дзейнічалі школа, бібліятэка і шпіталь. У 1695—1744 гадох места знаходзілася ў складзе Нойбурскіх маёнткаў. Зь сярэдзіны XVIII стагодзьдзя Заблудаўскі манастыр пачаў занепадаць (скасаваны ў 1824 годзе).
Пад уладай Расейскай імпэрыі |
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Заблудаў апынуўся ў складзе Прусіі, з 1807 году — у складзе Расейскай імпэрыі, у Беластоцкім павеце Гарадзенскай губэрні. Статус паселішча панізілі да мястэчка[4].
У 1824 годзе спыніў існаваньне Заблудаўскі манастыр. Па здушэньні вызвольнага паўстаньня 1830—1831 гадоў расейскія ўлады канфіскавалі сядзібу, якую ў 1856 годзе выкупілі абшарнікі Крузэнштэрны. У 2-й палове XIX ст. апошнія зруйнавалі палац Радзівілаў.
Найноўшы час |
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Заблудаў абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР[5]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Заблудаў апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі.
У лістападзе 1939 году Заблудаў увайшоў у склад БССР, дзе у 1940 годзе стаў цэнтрам раёну Беластоцкай вобласьці. З чэрвеня 1941 да верасьня 1944 году Заблудаў знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй. У 1942 годзе ў лягеры сьмерці Трэблінцы нацысты зьнішчылі жыдоўскую супольнасьць места (каля 1,4 тыс. чал.). 16 жніўня 1945 году ўлады СССР перадалі Заблудаў Польскай Народнай Рэспубліцы. У 1965 годзе ў месьце адбыўся Заблудаўскі цуд.
Насельніцтва |
Дэмаграфія |
XIX стагодзьдзе: 1895 год — 4 тыс. чал., зь якіх 2,5 тыс. юдэяў[6]
XXI стагодзьдзе: 2008 год — 2452 чал.
Турыстычная інфармацыя |

Драўляная сынагога
Славутасьці |
- Капліца могілкавая Сьвятой Марыі Магдалены (1848)
- Капліца могілкавая Сьвятога Роха (1850)
- Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла (1805—1840)
- Могілкі: старыя каталіцкія, хрысьціянскія, юдэйскія
- Парк (2-я палова XIX ст.)
- Царква Прачыстай Багародзіцы (1847—1855)
Страчаная спадчына |
- Палац Радзівілаў (XVIII ст.)
- Сынагога (XVII ст.)
- Сядзіба Крузэнштэрнаў (2-я палова XIX ст.)
Галерэя |
- Краявіды Заблудава
Царква Прачыстай Багародзіцы
Інтэр’ер царквы
Капліца Марыі Магдалены
Касьцёл Сьвятых Пятра і Паўла
Капліца Сьвятога Роха
Інтэр'ер капліцы
Брама каталіцкіх могілак
Парк
Асобы |
Грынь Івановіч (XVI ст.) — беларускі друкар і гравёр
Крыніцы |
^ Грынявецкі В. Заблудаў // ВКЛ. Энцыкл. Т. 1. — Менск, 2005. С. 637.
^ Насевіч В. Гарадзенскі павет // ВКЛ. Энцыкл. Т. 1. — Менск, 2005. С. 505.
^ Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў. — Менск, 1998. С. 163.
^ Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). СПб, 1890—1907.
^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
^ Witanowski M. R. Zabłudów // Słownik geograficzny... T. XIV. — Warszawa, 1895. S. 190.
Літаратура |
Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 684 с.: іл. ISBN 985-11-0314-4.
Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў / Маст. А. Бажэнаў. — Менск: «Полымя», 1998. — 287 с.: іл. ISBN 985-07-0131-5.
Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIV: Worowo — Żyżyn. — Warszawa, 1895.
Вонкавыя спасылкі |
Заблудаў — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
м. Заблудаў на Radzima.org
|
Катэгорыі:
- Заблудаў
- Беластоцкі павет
- Населеныя пункты БССР, якія страцілі статус райцэнтру
(window.RLQ=window.RLQ||[]).push(function()mw.config.set("wgPageParseReport":"limitreport":"cputime":"0.556","walltime":"0.830","ppvisitednodes":"value":12042,"limit":1000000,"ppgeneratednodes":"value":0,"limit":1500000,"postexpandincludesize":"value":251434,"limit":2097152,"templateargumentsize":"value":64811,"limit":2097152,"expansiondepth":"value":32,"limit":40,"expensivefunctioncount":"value":2,"limit":500,"unstrip-depth":"value":0,"limit":20,"unstrip-size":"value":11268,"limit":5000000,"entityaccesscount":"value":2,"limit":400,"timingprofile":["100.00% 680.906 1 -total"," 66.92% 455.679 1 Шаблён:Населены_пункт/Польшча"," 65.80% 448.044 1 Шаблён:Населены_пункт"," 33.31% 226.835 34 Шаблён:Населены_пункт/Элемэнт"," 15.92% 108.392 22 Шаблён:Першы_непусты"," 14.22% 96.832 1 Шаблён:Месцазнаходжаньне_аб’екта"," 13.51% 92.023 1 Шаблён:Месцазнаходжаньне_аб’екта/ядро"," 13.48% 91.782 1 Шаблён:Навігацыйная_група"," 12.72% 86.585 1 Шаблён:Навігацыйная_табліца2"," 12.63% 85.998 1 Шаблён:Вікізьвесткі"],"scribunto":"limitreport-timeusage":"value":"0.049","limit":"10.000","limitreport-memusage":"value":1330481,"limit":52428800,"cachereport":"origin":"mw1309","timestamp":"20190313080521","ttl":2592000,"transientcontent":false););"@context":"https://schema.org","@type":"Article","name":"u0417u0430u0431u043bu0443u0434u0430u045e","url":"https://be-tarask.wikipedia.org/wiki/%D0%97%D0%B0%D0%B1%D0%BB%D1%83%D0%B4%D0%B0%D1%9E","sameAs":"http://www.wikidata.org/entity/Q1906311","mainEntity":"http://www.wikidata.org/entity/Q1906311","author":"@type":"Organization","name":"Contributors to Wikimedia projects","publisher":"@type":"Organization","name":"Wikimedia Foundation, Inc.","logo":"@type":"ImageObject","url":"https://www.wikimedia.org/static/images/wmf-hor-googpub.png","datePublished":"2009-03-11T11:12:46Z","dateModified":"2018-11-10T10:13:37Z","image":"https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/6/63/Zab%C5%82ud%C3%B3w1.jpg"(window.RLQ=window.RLQ||[]).push(function()mw.config.set("wgBackendResponseTime":170,"wgHostname":"mw1265"););