Skip to main content

Эдзі Рознэр Жыцьцяпіс | Крыніцы | Літаратура | Навігацыйнае мэню[d]Record #119148137Слоўнік Марковаcb15535746s(data)1191481370000 0001 0865 949Xn9507780112ced0cd-3d4d-45d8-82d0-a1a72f377d2607870086857346715734671

Нарадзіліся 26 траўняНарадзіліся ў 1910 годзеНарадзіліся ў БэрлінеПамерлі 8 жніўняПамерлі ў 1976 годзеПамерлі ў БэрлінеЗаслужаныя артысты БССРБеларускія джазмэныБеларускія кампазытарыНямецкія кампазытарыСавецкія кампазытарыРэпрэсаваныя ў СССР

26 траўня1910Бэрлін8 жніўня1976БэрлінкампазытарКансэрваторыю ШтэрнаЮрыя БяльзацкагаВаршавеКракавеЛодзіColumbia RecordsДругой сусьветнай вайныПанамарэнкаДзяржаўнага джаз-аркестру БССРсьвінгавымСочыИзвестияАркадзя РайкінаЗаходні Бэрлін

Эдзі Рознэр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку

Эдзі Рознэр

ням. Adolf Rosner і бел. Адольф Ігнацьевіч Рознер
Eddie Rosner.jpg
Дата нараджэньня 26 траўня 1910(1910-05-26)[1]
Месца нараджэньня Бэрлін, Нямецкая імпэрыя[1]
Дата сьмерці 8 жніўня 1976(1976-08-08)[1](66 гадоў)
Месца сьмерці Бэрлін, Нямецкая Дэмакратычная Рэспубліка[1]
Гады творчасьці 1914 — цяпер
Краіна Польшча, Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік, Нямецкая імпэрыя, Польская Рэспубліка, Заходні Бэрлін
Прафэсіі дырыгент, кампазытар, джазмэн, скрыпач
Інструмэнты труба-пікалё
Жанры джаз, сўінг і эстрада
Узнагароды

Заслужаны артыст Беларускай ССР[d]

Эдзі (Адольф-Эдуард) Ігнацьевіч Рознэр (26 траўня 1910, Бэрлін — 8 жніўня 1976, Бэрлін) — джазавы трубач, кампазытар, аранжыроўшчык. Заслужаны артыст Беларусі (1944).

Жыцьцяпіс |

Скончыў Вышэйшую музычную школу ў Бэрліне ў 1929 годзе. У 4 гады ўжо выдатна граў на скрыпцы, а ў 6 год быў прыняты ў Кансэрваторыю Штэрна ў Бэрліне. Скончыў яе на выдатна ў 1920 годзе па клясу граньня на скрыпцы. Пазьней зацікавіўся джазамі і трубой, на якой таксама навучыўся віртуозна іграць

3 1933 кіраўнік створанага ім джазавага аркестра ў Бэрліне. Выступаў у розных краінах, здымаўся ў амэрыканскіх фільмах. Люі Амстронг падараваў яму свой здымак з подпісам «Беламу Луі Амстронгу», а ў адказ атрымаў здымак з подпісам «Чорнаму Эдзі Рознэру»[2]..

З узмацненьнем антысэміцкай палітыкі ў нацысцкай Нямеччыне ў 1935 адмовіўся туды вярнуцца пасьля эўрапейскага турнэ. Празь Цюрых і Прагу дабраўся да Польшчы. Працаваў у аркестры Юрыя Бяльзацкага, узначальваў аркестры ў Варшаве, Кракаве, Лодзі. Працягваў гастрольную дзейнасьць у Эўропе. Амэрыканская фірма гуказапісу «Columbia Records» выпусьціла яго альбом у сэрыі «Сусьветнавядомыя музыкі».

З пачатка Другой сусьветнай вайны ў верасьні 1939 году апынуўся ў Львове. Пра яго даведаўся Панамарэнка, вялікі знаўца джазу, і асабіста запрасіў яго працаваць у Менск, для фармаваньня джазавага аркестру БССР.

У 1940 годзе кіраўнік Дзяржаўнага джаз-аркестру БССР, які стаў лепшым сьвінгавым біг-бэндам СССР 1940-х гадах. 18 і 21 красавіка 1940 году ў Менску адбыліся першыя канцэрты аркестру, якія выклікалі сапраўдны ажыятаж. У верасьни 1940 году аркестар нечакана запрасілі дзеля аднаго канцэрту ў Сочы, дзе давялося выступаць перад пустою заляю. На наступны дзень высьветлілася, што ў зашторанай ложы сядзеў Сталін, якому канцэрт спадабаўся. Гэта стала для Рознэра «парасонам бясьпекі».

Пад час Вялікай Айчыннай вайны аркестар выступаў перад вайскоўцамі і працоўнымі тылу. У студзені 1944 году Рознэр атрымаў званьне «Заслужаны артыст БССР». У другой палове 1944 аркестар вярнуўся ў Менск, дзе працаваў пры асабістым спрыяньні Панамарэнкі.

18 жніўня 1946 году ў газэце «Известия» зьявіўся артыкул «Пошлость на эстраде», які быў фактычна публічным даносам на Рознэра і цкаваньнем джазу. 28 лістапада 1946 году Рознэра арыштавалі ў Львове, куды ён прыехаў, каб паспрабаваць уцячы ў Польшчу. Музыку этапавалі на Лубянку ў Маскву. Пастановай асобнай нарады пры МДБ 7 ліпеня 1947 году ён быў асуджаны да 10 гадоў пазбаўленьня волі і этапаваны ў адзін з Магаданскіх канцлягераў. Яго джаз-аркестар распусьцілі 1 жніўня 1947 году, і ён ніколі ўжо ня быў адноўлены.

У лягеры Рознэру дазволілі арганізаваў аркестар зь вязьняў, выступы якога прыносілі вялікі прыбытак лягернаму начальству. Вызвалены 22 траўня 1954 году. Рэабілітаваны ў 1954 годзе.

У Маскве нейкі час жыў у кватэры Аркадзя Райкіна. Працягваць музычную дзейнасьць у Менску ўлады БССР яму не дазволілі. Кіраваў эстраднымі аркестрамі Масквы, з 1969 — аркестрам, фармальна прыпісаным да Гомельскай абласной філярмоніі.

Аўтар шматлікіх папулярных песень і танцавальных мэлёдый: «Навошта сьмяяцца, калі сэрцу балюча», «Хлопец-хлапчук», «Бывай каханьне»; агучваў фільм «Карнавальная ноч». Шматлікія творы ў выкананьні аркестраў пад яго кіраўніцтвам запісаны на кружэлках. У 1972 годзе страціўшы з-за стану здароўя магчымасьць іграць на трубе, пакінуў сцэну. Пераехаў у Заходні Бэрлін. Наступныя 16 гадоў яго імя ў СССР зноў апынулася пад забаронай, а грамзапісы не распаўсюджваліся.

Крыніцы |

1. ^ абвгНямецкая нацыянальная бібліятэка, Бэрлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119148137 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016.

2. ^ Уладзіслаў Ахроменка, «Музы і свінні», Менск, Каўчэг, 2014, ст.

Літаратура |

• Слоўнік Маркова, Эдзі Рознэр

• Басін Я. Рознер // БЭ ў 18 т. Т. 13. — Мн., 2001.

• Цейтлин Ю. Взлеты и падения великого трубача Эдди Рознера. — М., 1993.

• Басін Я. Музыка и тьма // JAZZ-квадрат. 1998, №1—8;

Атрымана з «https://be-tarask.wikipedia.org/w/index.php?title=Эдзі_Рознэр&oldid=2044713»

Навігацыйнае мэню

(window.RLQ=window.RLQ||[]).push(function()mw.config.set("wgPageParseReport":"limitreport":"cputime":"0.752","walltime":"0.882","ppvisitednodes":"value":2073,"limit":1000000,"ppgeneratednodes":"value":0,"limit":1500000,"postexpandincludesize":"value":80887,"limit":2097152,"templateargumentsize":"value":39100,"limit":2097152,"expansiondepth":"value":16,"limit":40,"expensivefunctioncount":"value":31,"limit":500,"unstrip-depth":"value":0,"limit":20,"unstrip-size":"value":16309,"limit":5000000,"entityaccesscount":"value":29,"limit":400,"timingprofile":["100.00% 834.169 1 -total"," 90.05% 751.201 1 Шаблён:Музыка"," 89.44% 746.058 1 Шаблён:Картка2"," 76.32% 636.637 1 Шаблён:Картка2/зьмест"," 61.48% 512.851 9 Шаблён:Вікізьвесткі"," 40.76% 340.043 4 Шаблён:Першы_непусты"," 10.97% 91.517 1 Шаблён:Вікізьвесткі/p569"," 5.08% 42.373 1 Шаблён:Бібліяінфармацыя"," 4.36% 36.377 1 Шаблён:Вікізьвесткі/p570"," 4.22% 35.176 1 Шаблён:Вікізьвесткі/p166"],"scribunto":"limitreport-timeusage":"value":"0.598","limit":"10.000","limitreport-memusage":"value":13468016,"limit":52428800,"limitreport-logs":"Got person name of Q27302 from label: «Нямецкая нацыянальная бібліятэка»nEntity Q27302 is not a personnGot person name of Q170109 from label: «Бэрлінская дзяржаўная бібліятэка»nEntity Q170109 is not a personnGot person name of Q256507 from label: «Баварская дзяржаўная бібліятэка»nEntity Q256507 is not a personnGot person name of Q304037 from label: «Аўстрыйская нацыянальная бібліятэка»nEntity Q304037 is not a personnformatPlaceWithQualifiers(..., P19)nGet time boundaries for P569...nGet time boundaries for P569... Got 1 date claim(s)nTime boundaries for P569 are -1880928000000 and -1880841600001nGot person name of Q27302 from label: «Нямецкая нацыянальная бібліятэка»nEntity Q27302 is not a personnGot person name of Q170109 from label: «Бэрлінская дзяржаўная бібліятэка»nEntity Q170109 is not a personnGot person name of Q256507 from label: «Баварская дзяржаўная бібліятэка»nEntity Q256507 is not a personnGot person name of Q304037 from label: «Аўстрыйская нацыянальная бібліятэка»nEntity Q304037 is not a personnGot person name of Q27302 from label: «Нямецкая нацыянальная бібліятэка»nEntity Q27302 is not a personnGot person name of Q170109 from label: «Бэрлінская дзяржаўная бібліятэка»nEntity Q170109 is not a personnGot person name of Q256507 from label: «Баварская дзяржаўная бібліятэка»nEntity Q256507 is not a personnGot person name of Q304037 from label: «Аўстрыйская нацыянальная бібліятэка»nEntity Q304037 is not a personnformatPlaceWithQualifiers(..., P20)nGet time boundaries for P570...nGet time boundaries for P570... Got 1 date claim(s)nTime boundaries for P570 are 208310400000 and 208396799999nGot person name of Q27302 from label: «Нямецкая нацыянальная бібліятэка»nEntity Q27302 is not a personnGot person name of Q170109 from label: «Бэрлінская дзяржаўная бібліятэка»nEntity Q170109 is not a personnGot person name of Q256507 from label: «Баварская дзяржаўная бібліятэка»nEntity Q256507 is not a personnGot person name of Q304037 from label: «Аўстрыйская нацыянальная бібліятэка»nEntity Q304037 is not a personn","cachereport":"origin":"mw1317","timestamp":"20190309073923","ttl":2592000,"transientcontent":false);mw.config.set("wgBackendResponseTime":121,"wgHostname":"mw1255"););

Popular posts from this blog

Андора Зьмест Гісторыя | Палітыка | Адміністрацыйны падзел | Геаграфія | Эканоміка | Дэмаграфія | Крыніцы | Вонкавыя спасылкі | Навігацыйнае мэню"CIA World Factbook entry: Andorra"."Andorra 2008, Departament d'estadística d'Andorra"Андорарр

Інфармацыя пра «Том Ўэйтс» Асноўныя зьвесткіАбарона старонкіГісторыя рэдагаваньняўУласьцівасьці старонкіНавігацыйнае мэню