Ірляндыя Зьмест Гісторыя | Палітыка | Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел | Геаграфія | Эканоміка | Дэмаграфія | Глядзіце таксама | Крыніцы | Вонкавыя спасылкі | Навігацыйнае мэнюАфіцыйная ацэнка насельніцтваІрляндыяБеларускае замежжа — Ірляндыяррр
Рэспубліка Ірляндыя
па-ірляндзкупа-ангельскуІрляндыіПаўночная ІрляндыяЗлучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай ІрляндыіАкту аб Рэспубліцы Ірляндыя1 студзеня18016 сьнежня1922Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірляндыі1919брытанскіх усеагульных выбараў 1918 годуDáil Éireann1919Аднабаковую Дэклярацыю аб НезалежнасьціПарыская мірная канфэрэнцыя 1919 годуВялікабрытанііАнгла-Ірляндзкай вайныпа-ангельскуІрляндзкай РэспублікіАнгла-Ірляндзкую дамовустатус дамініёнурэспублікаПрэзыдэнтпрэм’ер-міністарпарлямэнта1989Эўрапейскі Зьвяз1973Шэнгенскае пагадненьнеШэнгенскую зонуВялікабрытанііграфства Дублін1990-хграфства Тыпэрары1890-хДублінКоркЛімерыкГолўэйЎотарфордКлонмэльДрагхедаКілкэньніЎэксфордІрляндыяВялікабрытанііАтлянтычнага акіянаІрляндзкае мораКанал сьв. ГеоргаКельцкае мораШэнанпа-ангельскубалотыторфунафтыпрыроднага газусельскай гаспадаркігандлюпрамысловасьціінвэстыцыяў1995200020012004эміграцыяВялікабрытанііЗлучаных Штатаў АмэрыкіЭўропеконкурсе песьні Эўрабачаньне
Ірляндыя
Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку
Рэспубліка Ірляндыя Éire Ireland | |||||
| |||||
Дзяржаўны гімн «Amhrán na bhFiann» | |||||
![]() | |||||
Афіцыйная мова | ірляндзкая, ангельская | ||||
Сталіца | Дублін | ||||
Найбуйнейшы горад | Дублін | ||||
Форма кіраваньня Прэзыдэнт Прэм’ер-міністар | Рэспубліка Майкл Гігінс Энда Кені | ||||
Плошча • агульная • адсотак вады | 117-е месца ў сьвеце 70 273 км² 2% | ||||
Насельніцтва • агульнае (2013) • шчыльнасьць | 122-е месца ў сьвеце 4 593 100[1] 57/км² | ||||
СУП • агульны (2005) • на душу насельніцтва | 50-е месца ў сьвеце $164,190 млрд $40 003 | ||||
Валюта | Эўра ( € ) | ||||
Часавы пас • улетку | GMT (UTC+0) IST (UTC+1) | ||||
Незалежнасьць — абвешчаная — прызнаная | Ад Вялікабрытаніі 21 студзеня 1919 6 сьнежня 1921 | ||||
Аўтамабільны знак | IRL | ||||
Дамэн верхняга ўзроўню | .ie | ||||
Тэлефонны код | +353 | ||||
![]() |
Рэспу́бліка Ірля́ндыя (па-ірляндзку: Poblacht na hÉireann, па-ангельску: Republic of Ireland) — дзяржава, што пакрывае прыкладна пяць шостых вострава Ірляндыі. Прыкладна шостая частка вострава вядомая пад назвай Паўночная Ірляндыя, і зьяўляецца часткай Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірляндыі.
Канстытуцыя абвяшчае, што назва дзяржавы «Éire, альбо па-ангельску, Ireland». Назва Рэспубліка Ірляндыя зьяўляецца афіцыйным апісаньнем дзяржавы, паводле Акту аб Рэспубліцы Ірляндыя.
Зьмест
1 Гісторыя
2 Палітыка
3 Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
4 Геаграфія
5 Эканоміка
6 Дэмаграфія
7 Глядзіце таксама
8 Крыніцы
9 Вонкавыя спасылкі
Гісторыя |
Асноўныя артыкулы: Гісторыя Ірляндыі, Гісторыя Рэспублікі Ірляндыя
Ад 1 студзеня 1801 году да 6 сьнежня 1922 году Ірляндыя была часткай Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірляндыі. У 1919 годзе шмат ірляндзкіх парлямэнтараў, абраных падчас брытанскіх усеагульных выбараў 1918 году, адмовіліся ад сваіх месцаў у брытанскі парлямэнт. Замест яны абвесьцілі сябе першым ірляндзкім урадам[2], які называўся Dáil Éireann [да́ўіл э́йрайн]. Ён у студзені 1919 году выпусьціў Аднабаковую Дэклярацыю аб Незалежнасьці , якая абвяшчала Ірляндзкую Рэспубліку. Ірляндыя больш не была часткай Брытанскай Імпэрыі. З-за малога прызнаньня ў сьвеце была скліканая Парыская мірная канфэрэнцыя 1919 году. Гэта адбылося з-за моцнай пазыцыі Вялікабрытаніі на канфэрэнцыі. Пасьля Англа-Ірляндзкай вайны (таксама вядомай як Ірляндзкая вайна за незалежнасьць) Брытанскае кіраўніцтва і Кабінэт міністраў (па-ангельску: Áireacht) Ірляндзкай Рэспублікі падпісалі Англа-Ірляндзкую дамову, паводле якой Ірляндыя атрымала статус дамініёну.
Палітыка |
Ірляндыя — гэта парлямэнцкая рэспубліка. Прэзыдэнт краіны выбіраецца на сямігадовы тэрмін і можа перавыбірацца толькі адзін раз. Нягледзячы на тое, што прэзыдэнт зьяўляецца збольшага намінальным кіраўніком краіны, ён валодае некаторымі канстытуцыйнымі паўнамоцтвамі, напрыклад кіруе Дзяржаўным Саветам, які зьяўляецца кансультатыўным органам. Taoiseach (прэм’ер-міністар) прызначаецца прэзыдэнтам, па прапанове парлямэнта. Звычайна прэм’ер-міністры зьяўляюцца лідэрамі палітычных партыяў, якія маюць большасьць у парлямэнце. Прэм’ер-міністар прызначае міністраў і ў апошнія гады (з 1989 году) кабінэт міністраў складаецца на кааліцыйнай аснове.
Двухпалатны парлямэнт Ірляндыі складаецца з Сэнату (Seanad Éireann) і Палаты Прадстаўнікоў (Dáil Éireann). Сэнат складаецца з 60 сэнатараў, зь якіх 11 прызначаюцца прэм’ер-міністрам, 6 выбіраюцца двума ўнівэрсытэтамі і 43 выбіраюцца на ўсеагульных выбарах. Палата прадстаўнікоў складаецца з 166 дэпутатаў, якія выбіраюцца на выбарах на прапарцыянальнай аснове. Паводле канстытуцыі выбары ў парлямэнт павінны праводзіцца не радзей аднаго разу ў 7 гадоў.
Паводле канстытуцыі, ва ўрад уваходзяць 15 членаў. Ня болей двух міністраў могуць быць прызначаны з Сэнату, а намесьнік прэм’ер-міністра і міністар фінансаў павінны быць прызначаны з Палаты Прадстаўнікоў.
Ірляндыя ўвайшла ў Эўрапейскі Зьвяз у 1973 годзе, ратыфікавала Шэнгенскае пагадненьне ў 2000 годзе, але да нашых дзён не ўвайшла ў Шэнгенскую зону. Грамадзяне Вялікабрытаніі маюць права ўезду на тэрыторыю Ірляндыі без паспарту згодна з дамовай аб Агульнай Транспартнай Зоне паміж краінамі, але некаторыя формы ідэнтыфікацыі патрабуюцца ў аэрапартах і марскіх партах.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел |
- Асноўны артыкул: Графствы Ірляндыі
Ірляндыя мае 26 графстваў, якія ўзьніклі згодна з культурнымі і гістарычнымі асаблівасьцямі рэгіёнаў краіны. Аднак некаторыя гістарычныя графствы былі аб’яднаныя ў новыя адміністрацыйныя адзінкі, у той час як графства Дублін было падзелена на тры новыя адміністрацыйныя адзінкі ў 1990-х а графства Тыпэрары было падзелена на дзьве часткі ў 1890-х. Усё гэта прывяло да таго, што ў цяперашні час краіна мае адміністрацыйны падзел, які складаецца з 26 адміністрацыйных графстваў і пяць асобных гарадоў. Пяць гарадоў (Дублін, Корк, Лімерык, Голўэй і Ўотарфорд) адміністрацыйна выдзелены ў асобныя адзінкі. Яшчэ пяць гарадоў (Клонмэль, Драгхеда, Кілкэньні і Ўэксфорд) маюць асобную аўтаномію ў межаў сваіх графстваў.
![]() Адміністрацыйны падзел Ірляндыі. | Рэспубліка Ірляндыя
|
|
Геаграфія |
Агульная плошча вострава Ірляндыя складае 84 421 км², зь якіх 83% належаць Рэспубліцы Ірляндыя (70 280 км²), астатняя частка выспы належыць Вялікабрытаніі. Выспа Ірляндыя знаходзіцца ў паўночнай частцы Атлянтычнага акіяна. На ўсходзе ад выспы знаходзіцца Ірляндзкае мора, якое злучаецца з акіянам праз пратоку Канал сьв. Георга і Кельцкае мора. Усходняе ўзьбярэжжа характэрызуецца пераважна адвеснымі скаламі, узвышшамі і невялікімі гарамі (зь якіх самай высокай зьяўляецца гара Караўнтухіл, вышынёй 1 038 м). Унутраныя раёны краіны маюць раўнінны рэльеф, які перасякаецца рэкамі (самай вялікай зь якіх зьяўляецца рака Шэнан) і некалькімі невялікімі азёрамі (па-ангельску: loughs). Цэнтральная частка краіны адносіцца да вадазбору ракі Шэнан, тут знаходзяцца балоты на якіх вядзецца здабыча торфу. На ўзьбярэжным шэльфе Ірляндыі знаходзяцца радовішчы нафты і прыроднага газу.
Тэмпэратура паветра выспы знаходзіцца пад уплывам Атлянтычнага акіяну і вызначаецца ўмеранымі паказчыкамі. Сярэдняя тэмпэратура паветра летам складае +29 °C, зімой −6 °C. Клімат Ірляндыі адзначаецца значнай колькасьцю ападкаў, у некаторых раёнах краіны яны адбываюцца 275 дзён у годзе.
Найважнейшыя гарады | колькасьць насельніцтва | колькасьць насельніцтва аглямэрацыі |
---|---|---|
Дублін | 495 782 | 2 186 821 |
Корк | 123 062 | 186 239 |
Голўэй | 65 832 | 66 163 |
Лімэрык | 54 023 | 86 998 |
Ўотэрфорд | 44 594 | 46 736 |
Эканоміка |
Эканоміка Ірляндыі ў апошнія гады была хутка пераарыентавана з сельскай гаспадаркі на сучасную навукаёмістую, якая спэцыялізуецца на абслугоўваньні высокатэхналягічнай прамысловасьці. Ірляндзкая эканоміка залежыць ад гандлю, прамысловасьці і інвэстыцыяў. Эканамічны рост краіны ў 1995—2000 г.г. склаў у сярэднім 10%, у 2001—2004 г.г. прыкладна 7%.
Прамысловасьць забясьпечвае каля 46% нацыянальнага прыбытку і каля 80% прадукцыі прамысловасьці экспартуецца. Прыкладна 29% працаздольнага насельніцтва занята ў сельскай гаспадарцы. Экспарт грае фундамэнтальную ролю эканамічнага росту Ірляндыі.
Дэмаграфія |
Паміж 1841 і 1851 гадамі колькасьць насельніцтва паменшылася з 8,2 мільёнаў да 6,5 мільёнаў чалавек. Прычынай такога моцна спадку насельніцтва была сьмерць ад голаду й эміграцыя, пераважна да Вялікабрытаніі, а таксама да Злучаных Штатаў Амэрыкі. У 2007 годзе Ірляндыя зьяўлялася краінай з самым хуткім ростам насельніцтва ў Эўропе. Прырост у 2006 годзе быў 2,5%, а тры пяпярэднія гады каля 2%. У гэты час па-за межамі выспы жыве ад 12 да 16 мільёнаў этнічных ірляндцаў. Ірляндыя вядомая на ўвесь сьвет сваімі аўтэнтычнымі танцамі. Агульнанацыянальнай традыцыяй зьяўляюцца сьпевы і музыка. Ірляндыя ўдзельнічае ў конкурсе песьні Эўрабачаньне.
Глядзіце таксама |
- Ірляндзкая Рэспубліканская Армія (1919—1922)
Крыніцы |
^ Афіцыйная ацэнка насельніцтва
^ Ірландыя // БЭ. Т. 7. — Менск, 1998. С. 320
Вонкавыя спасылкі |
Ірляндыя — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Беларускае замежжа — Ірляндыя
Катэгорыя:
- Рэспубліка Ірляндыя
(window.RLQ=window.RLQ||[]).push(function()mw.config.set("wgPageParseReport":"limitreport":"cputime":"0.204","walltime":"0.263","ppvisitednodes":"value":1129,"limit":1000000,"ppgeneratednodes":"value":0,"limit":1500000,"postexpandincludesize":"value":52458,"limit":2097152,"templateargumentsize":"value":3847,"limit":2097152,"expansiondepth":"value":10,"limit":40,"expensivefunctioncount":"value":1,"limit":500,"unstrip-depth":"value":0,"limit":20,"unstrip-size":"value":823,"limit":5000000,"entityaccesscount":"value":0,"limit":400,"timingprofile":["100.00% 141.880 1 -total"," 31.30% 44.404 1 Шаблён:Краіна"," 14.54% 20.635 3 Шаблён:Навігацыйная_табліца2"," 14.29% 20.279 1 Шаблён:Партал"," 13.11% 18.601 1 Шаблён:Краіны_Эўропы"," 9.41% 13.346 1 Шаблён:Крыніцы"," 7.23% 10.263 1 Шаблён:Мова-ga"," 6.76% 9.595 1 Шаблён:Commons"," 6.28% 8.915 1 Шаблён:Літаратура/БелЭн"," 4.66% 6.610 4 Шаблён:Мова_тэксту"],"scribunto":"limitreport-timeusage":"value":"0.016","limit":"10.000","limitreport-memusage":"value":1025776,"limit":52428800,"cachereport":"origin":"mw1300","timestamp":"20190219191311","ttl":2073600,"transientcontent":false);mw.config.set("wgBackendResponseTime":166,"wgHostname":"mw1249"););