Вікіпэдыя Зьмест Гісторыя | Суполка ўдзельнікаў і мадэль рэдагаваньня | Крыніцы | Вонкавыя спасылкі | Навігацыйнае мэнюwikipedia.org6The Free Encyclopedia ProjectВікіпэдыя
Вікіпэдыя
па-ангельскуінтэрнэтэнцыкляпэдыянепрыбытковай арганізацыяйФундацыяй ВікімэдыіСэнт-ПітэрзбэрзеФлорыдаДжымі ЎэйлзамЛары Сэнгераммовах сьветуангельскамоўныдобраахвотнікаміграмадыАўтарскае праваGNU FDLпраграмнага забесьпячэньняСМІНупэдыіДжымі ЎэйлзЛары СэнгерGNU Free Documentation LicenseРычарда СтолмэнаКрытыка Вікіпэдыікампрамісу
Вікіпэдыя
Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку
Wikipedia Вікіпэдыя | |
![]() | |
![]() | |
URL | wikipedia.org |
---|---|
Слоган | Свабодная энцыкляпэдыя, якую можа рэдагаваць кожны |
Alexa рэйтынг | 6 |
Камэрцыйны? | не |
Тып | Інтэрнэт-энцыкляпэдыя |
Рэгістрацыя | неабавязковая (у некаторых падзелах абавязковая для рэдагаваньня артыкулаў) |
Даступныя мовы | 288 актыўна рэдагуемых (298 агулам)[1] |
Уладальнік | Фундацыя «Вікімэдыя» |
Аўтар | Джымі Ўэйлз і Лары Сэнгер |
Пачатак працы | 15 студзеня 2001 году |
Бягучы стан | Актыўны |
Вікіпэ́дыя (па-ангельску: Wikipedia; вікі — тэхналёгія супольнага стварэньня сайтаў — ад гавайскага wiki + энцыкляпэдыя) — шматмоўная агульнадаступная свабодна распаўсюджваная інтэрнэт-энцыкляпэдыя, ствараная супольнай працай добраахвотных аўтараў і каардынаваная непрыбытковай арганізацыяй Фундацыяй Вікімэдыі, якая знаходзіцца ў Сэнт-Пітэрзбэрзе (Флорыда). Распачатая Джымі Ўэйлзам і Лары Сэнгерам ў 2001 годзе Вікіпэдыя зьяўляецца найбуйнейшым і самым папулярным даведнікам у інтэрнэце, які вельмі хутка разьвіваецца.
Вікіпэдыя прываблівае мноства наведнікаў, якія прачытваюць больш за 47 млн артыкулаў на 298 мовах сьвету. Самы аб’ёмны з моўных разьдзелаў Вікіпэдыі, ангельскамоўны, утрымлівае больш за 5 540 000 артыкулаў (на студзень 2018 году). Артыкулы ў Вікіпэдыі пішуцца добраахвотнікамі грамады з усяго сьвету, і амаль усе гэтыя артыкулы могуць быць выпраўлены ці дапоўнены любым чалавекам праз інтэрнэт.
Аўтарскае права на матэрыялы Вікіпэдыі рэгулюецца ліцэнзіяй GNU FDL і адпавядае GPL-ліцэнзіі, якая выкарыстоўваецца для свабоднага праграмнага забесьпячэньня. Ліцэнзія дазваляе свабодна зьмяняць і распаўсюджваць інфармацыю і нават прадаваць яе, аднак забараняе заяўляць свае правы на створаную грамадзкасьцю інфармацыю пасьля ўнясеньня якіх-небудзь зьменаў і дапаўненьняў. Пры гэтым стваральнікі Вікіпэдыі настойліва заклікаюць не разьмяшчаць у ёй матэрыялаў, абароненых аўтарскім правам, бяз згоды праваўладальнікаў.
Статус Вікіпэдыі як крыніцы інфармацыі доўгі час ставіўся пад сумнеў. Энцыкляпэдыю хвалілі за тое, што яна бескаштоўна распаўсюджвалася, рэдагавалася і таму што яна вельмі шырокая; але яе крытыкавалі за несыстэматычнасьць, перавагу згоды над мандатам і за відавочную недастатковасьць адказнасьці і аўтарытэтнасьці ў параўнаньні з традыцыйнымі энцыкляпэдыямі. Артыкулы Вікіпэдыі цытуюцца ў СМІ і ў акадэмічным асяродзьдзі.
Праект зьяўляецца некамэрцыйным і разьвіваецца на сродкі спонсараў, якія ў асноўным зьяўляюцца простымі ўдзельнікамі Вікіпэдыі. Арганізатар — амэрыканскі фонд Wikimedia Foundation Inc.
Зьмест
1 Гісторыя
2 Суполка ўдзельнікаў і мадэль рэдагаваньня
2.1 Кампэтэнтнасьць і перадузятасьць
3 Крыніцы
4 Вонкавыя спасылкі
Гісторыя |
Вікіпэдыя пачалася як праект падобны да Нупэдыі, бясплатнай ангельскамоўнай он-лайн-энцыкляпэдыі, артыкулы ў якой пісалі адмыслоўцы, а затым артыкулы праходзілі складаны працэс фармальнай праверкі. Нупэдыя была заснавана 9 сакавіка 2000 году, і была ўласнасьцю Bomis Inc, кампаніі, якая валодала таксама аднайменным вэб-парталам. Галоўнымі фігурамі гэтага праекту былі Джымі Ўэйлз, галоўны выканаўчы дырэктар Bomis, і Лары Сэнгер, галоўны рэдактар Нупэдыі, а пазьней Вікіпэдыі. Нупэдыя спачатку друкавалася пад уласнай ліцэнзіяй адкрытага кантэнту, а затым перайшла на GNU Free Documentation License перад стварэньнем Вікіпэдыі паводле патрабаваньня Рычарда Столмэна[2].
Суполка ўдзельнікаў і мадэль рэдагаваньня |
Кампэтэнтнасьць і перадузятасьць |
Крытыка Вікіпэдыі апэлюе да сыстэматычнай перадузятасьці і няўзгодненасьці праекту, да яго палітыкі, якая ўхваляе дасягненьне кампрамісу паміж удзельнікамі ў працэсе рэдагаваньня артыкулаў. Як вынік, сучасныя папулярныя тэмы з адносна нізкай агульначалавечай каштоўнасьцю аказваюцца больш поўна і цікава асьвечанымі, чым, напрыклад, гістарычныя асобы, чый глябальны ўклад і ўплыў зьяўляецца больш значным. Таксама падвяргаюцца сумневу дакладнасьць і кампэтэнтнасьць энцыкляпэдыі. Крытыкуецца і безабароннасьць супраць вандалізму, наяўнасьць ілжывай і неправеранай інфармацыі.
Крыніцы |
^ Сьпіс Вікіпэдыяў. Wikipedia
^ The Free Encyclopedia Project. Free Software Foundation.
Вонкавыя спасылкі |
Вікіпэдыя — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Катэгорыя:
- Вікіпэдыя
(window.RLQ=window.RLQ||[]).push(function()mw.config.set("wgPageParseReport":"limitreport":"cputime":"0.168","walltime":"0.204","ppvisitednodes":"value":1144,"limit":1000000,"ppgeneratednodes":"value":0,"limit":1500000,"postexpandincludesize":"value":12665,"limit":2097152,"templateargumentsize":"value":3982,"limit":2097152,"expansiondepth":"value":10,"limit":40,"expensivefunctioncount":"value":0,"limit":500,"unstrip-depth":"value":0,"limit":20,"unstrip-size":"value":565,"limit":5000000,"entityaccesscount":"value":1,"limit":400,"timingprofile":["100.00% 164.297 1 -total"," 67.32% 110.603 1 Шаблён:Сайт"," 64.28% 105.609 1 Шаблён:Картка"," 22.56% 37.065 1 Шаблён:Commons"," 20.58% 33.818 1 Шаблён:Вызначэньне_прасторы_назваў"," 18.31% 30.086 1 Шаблён:Commons/Міні"," 6.64% 10.915 1 Шаблён:Мова-en"," 3.54% 5.823 1 Шаблён:Мова_тэксту"," 3.51% 5.765 1 Шаблён:Nowrap_begin"," 2.82% 4.636 1 Шаблён:Nowrap_end"],"cachereport":"origin":"mw1269","timestamp":"20190227081052","ttl":2592000,"transientcontent":false););"@context":"https://schema.org","@type":"Article","name":"u0412u0456u043au0456u043fu044du0434u044bu044f","url":"https://be-tarask.wikipedia.org/wiki/%D0%92%D1%96%D0%BA%D1%96%D0%BF%D1%8D%D0%B4%D1%8B%D1%8F","sameAs":"http://www.wikidata.org/entity/Q52","mainEntity":"http://www.wikidata.org/entity/Q52","author":"@type":"Organization","name":"Contributors to Wikimedia projects","publisher":"@type":"Organization","name":"Wikimedia Foundation, Inc.","logo":"@type":"ImageObject","url":"https://www.wikimedia.org/static/images/wmf-hor-googpub.png","datePublished":"2005-09-28T22:38:38Z","dateModified":"2019-02-27T08:10:52Z","image":"https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/8/80/Wikipedia-logo-v2.svg","headline":"u0432u043eu043bu044cu043du0430u044f u043eu043du043bu0430u0439u043d-u044du043du0446u044bu043au043bu044fu043fu044du0434u044bu044f, u044fu043au0443u044e u043cu043eu0436u0430 u0440u044du0434u0430u0433u0430u0432u0430u0446u044c u043au043eu0436u043du044b"(window.RLQ=window.RLQ||[]).push(function()mw.config.set("wgBackendResponseTime":202,"wgHostname":"mw1333"););