Беларуская мова Зьмест Гісторыя | Дыялекталёгія | Літаратурная мова | Статус | Альфабэт | Правапіс | Іншыя назвы | Прадстаўленьне ў кампутары | Глядзіце таксама | Крыніцы | Літаратура | Вонкавыя спасылкі | Навігацыйнае мэнюВынікі перапісу насельніцтва: для 53% насельніцтва беларуская мова – роднаяČesko má nové oficiální národnostní menšiny. Vietnamce a BělorusyУ Магілёве ініцыююць Год роднай мовы156 (26514)11990-763xБітва за роднае слова (частка 2)255 (26862)51990-763xЭкспэрты ЮНЭСКА лічаць, што беларуская мова знаходзіцца ў небясьпецыАтляс загрожаных моваў сьветуБеларуская моваСкажы мне, ці любіш сваю мову, і я скажу, хто ты4 (120)111990-763x5 тэзісаў пра сучасны стан беларускай мовы1990-763xБеларуская нацыя ў люстэрку моўна-этнічных вынікаў перапісуДаль аб межах беларускай мовы і яе ўплыве на расейскуюЗакон Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі аб дапаўненьні артыкула 68 Канстытуцыі (Асноўнага Закона) Беларускай ССРРэфэрэндум-95 пра сымболіку і мову ня быў легітымнымЗакон ад 26 студзеня 1990 г. «Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь»Закон Рэспублікі Беларусь «Аб Правілах беларускай артаграфіі і пунктуацыі»138 (26251)31990-763xБеларуская мова — дапаможнай мовай у ПольшчыЗакон України. Про засади державної мовної політики (нумар 5029-VI), артыкул 7Крыўя-Беларусь у мінуласьціАнтропология Беларуси в исследованиях конца XІX – середины XX в.IANA Language subtag registryАняменне: з хронікі знішчэння беларускай мовыБеларускі клясычны правапіс. Збор правілаў. Сучасная нармалізацыяУводзіны ў мовазнаўстваСовременная Беларусь: языки и национальная идентичностьБеларуская моваМоўнікГавары са мной па-беларуску. Базавы курс беларускае мовыЗакон Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 2008 г. аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыіСтратэгія разьвіцьця беларускай мовы ў ХХІ стагодзьдзіУрокі беларускай мовыррррр
Беларуская мова
ІндаэўрапейскаяСлавянскіяУсходнеславянскіязагрожанаяўсходняеславянскаеіндаэўрапейскаебеларусыБеларусьдзяржавахбеларускай дыяспарыпісьмовыхлітаратурных моваўнасельніцтва Беларусірусіфікацыюродная моваАрганізацыя Аб’яднаных Нацыяў па пытаньнях адукацыі, навукі і культурызагрожаныхафіцыйнай (наркамаўкі)клясычнай (тарашкевіцы)Вялікага Княства ЛітоўскагадыялектаўдрыгавічоўкрывічоўрадзімічаўсевяранаўВялікага Княства Літоўскагастарой беларускай мовыпадзелаў Рэчы ПаспалітайВялікім Княстве ЛітоўскімЯн ЧачотАляксандра ПыпінабазылянаўПольскаярасейская мовыРасейскай імпэрыіАдам МіцкевічЎладзіслаў СыракомляВінцэнт Дунін-МарцінкевічЯн ЧачотЯн БаршчэўскіШпілеўскіАкадэмія навукзносінаўнасельніцтвагубэрняўПаўночна-Заходняга краюВіленскаяВіцебскаяГарадзенскаяКовенскаяМагілёўскаяМенскаяСмаленскай губэрнінасельніцтва БеларусіпалякаўУзьнікненьне старабеларускай мовыГісторыя старабеларускай мовыГісторыя сучаснай беларускай мовыпаўночна-ўсходніпаўднёва-заходнісярэднебеларускіхбеларускае літаратурыпадляскія дыялектытрасянкідзяржаўнай мовайПравілах беларускай артаграфіі і пунктуацыіПадляскага ваяводзтваПольшчыдапаможнайсельскай гміне Гайнаўкагорадзегміне Орлягміне Чыжыгміне НараўкаЎкраінеЧэхіікірылічнылацінкататарыВялікага Княства ЛітоўскагаарабіцайфанэтычныммарфалягічнымРэформа беларускага правапісу 1933 годубеларуская фанэтыкаЯн СтанкевічISO 639IETFклясычнага правапісуафіцыйнага правапісу
Беларуская мова
Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку
Беларуская мова | |
Ужываецца ў | Беларусі, Польшчы і 14 іншых краінах |
---|---|
Рэгіён | Усходняя Эўропа |
Колькасьць карыстальнікаў | Беларусь: 5,058 млн (2009)[1] |
Клясыфікацыя | Індаэўрапейская Беларуская |
Афіцыйны статус | |
Афіцыйная мова ў | Беларусі |
Дапаможная мова ў | 5 гмінах Падляскага ваяводзтва Польшчы, Чэхіі[2] |
Рэгулюецца | Нацыянальнай акадэміяй навук Рэспублікі Беларусь |
Код мовы | |
ISO 639-1 | be |
ISO 639-2(B) | bel |
ISO 639-2(T) | bel |
SIL | BEL |
![]() |
Белару́ская мо́ва — загрожаная[3][4][5][6] мова ўсходняе групы славянскае галіны індаэўрапейскае сям’і моваў, на якой размаўляюць беларусы і частка прадстаўнікоў этнічных мяншыняў Беларусі. Выкарыстоўваецца ў Рэспубліцы Беларусь, сумежных дзяржавах і беларускай дыяспары. У 2001 годзе налічвала прынамсі 6,7 млн носьбітаў[7]. На 2011 год уваходзіла ў 100 найбольш ужывальных з амаль 400 высокаразьвітых пісьмовых літаратурных моваў сьвету[8][9].
Паводле перапісу насельніцтва Беларусі 2009 году, зьяўлялася роднай для абсалютнай большасьці жыхароў краіны (5058,4 тыс. чалавек; 53,2%). Пры гэтым была мовай зносінаў толькі 23% насельніцтва (2227,2 тыс. чалавек)[1]. Паводле перапісаў 1999 і 2009 гадоў за 10 гадоў праз русіфікацыю болей чым на 20 адсоткавых пунктаў (з 73% да 53%) зьнізілася доля жыхароў, чыя родная мова была беларускай, на 14 адсоткавых пунктаў (з 37% да 23%) стала менш беларускамоўных[10]. Праз такія перамены ў 2009 годзе Арганізацыя Аб’яднаных Нацыяў па пытаньнях адукацыі, навукі і культуры залічыла беларускую мову да ліку загрожаных[4][5].
У 1990—2000-х гадох фактычна аформілася існаваньне дзьвюх беларускіх моўных правапісных нормаў: афіцыйнай (наркамаўкі) і клясычнай (тарашкевіцы).
Зьмест
1 Гісторыя
1.1 Этапы
2 Дыялекталёгія
3 Літаратурная мова
4 Статус
5 Альфабэт
6 Правапіс
7 Іншыя назвы
8 Прадстаўленьне ў кампутары
9 Глядзіце таксама
10 Крыніцы
11 Літаратура
12 Вонкавыя спасылкі
Гісторыя |
- Асноўны артыкул: Гісторыя беларускай мовы
Да ўтварэньня Вялікага Княства Літоўскага, якое ўжо ў ХІІІ стагодзьдзі аб’яднала практычна ўвесь арэал будучага беларускага этнасу, кожнае ўсходнеславянскае племя адзначалася наяўнасьцю ўласных дыялектаў. З гэтага ж стагодзьдзя на аснове гаворак, што паходзілі ад дыялектаў дрыгавічоў, паўднёва-ўсходніх крывічоў, а таксама часткова радзімічаў і севяранаў пачынае складвацца беларуская мова[11]. Працэс працягваўся цягам XIII—XV стагодзьдзяў у якасьці мовы дзяржаўнага справаводзтва Вялікага Княства Літоўскага[12], якой заставалася да 1696 году.
Сучасная беларуская мова была перабудавана на аснове народных гаворак старой беларускай мовы, якія захоўваліся ў межах этнічнага пражываньня беларусаў XIX стагодзьдзя. У канцы XVIII стагодзьдзя, у часы падзелаў Рэчы Паспалітай, зьяўляецца вызначаная мяжа паміж старой беларускай мовай і ейным сучасным варыянтам.
Да канца XVIII стагодзьдзя старая беларуская мова была па-ранейшаму пашырана сярод дробнай шляхты ў Вялікім Княстве Літоўскім. Ян Чачот у 1840-х гадох адзначаў, што ягоныя дзяды аддавалі перавагу выкарыстаньню старой беларускай мовы. Паводле зьвестак Аляксандра Пыпіна, беларуская мова шырока ўжывалася ў некаторых рэгіёнах сярод дробнай шляхты і ў XIX стагодзьдзі. Народная форма мовы была пашырана сярод мяшчанаў і сялянаў. Выкладаньне на беларускай мове праводзілася ў асноўным у школах базылянаў.
Разьвіцьцё беларускай мовы ў XIX стагодзьдзі праходзіла пад моцным уплывам палітычных канфліктаў на тэрыторыі былога ВКЛ, паміж расейскай імпэрскай уладай, якая спрабавала ўмацаваць сваё панаваньне над далучанымі тэрыторыямі, і палянізаванай шляхтай, якая спрабавала вярнуць стан папярэдне падзелаў. Адным з важных праяваў гэтага канфлікту было змаганьне за ідэалягічны кантроль над сыстэмай адукацыі. Польская і расейская мовы былі ўведзеныя ў якасьці моваў выкладаньняў, але агульны стан адукацыі насельніцтва заставаўся на нізкім узроўні да самага развалу Расейскай імпэрыі.
Сумарна, у першыя два дзесяцігодзьдзі XIX стагодзьдзя назіраўся беспрэцэдэнтны росквіт польскай мовы і культуры ў землях былога ВКЛ, у гэтую эпоху жылі і працавалі такія вядомыя «беларусы паводле паходжаньня, але палякі на свой выбар», як Адам Міцкевіч і Ўладзіслаў Сыракомля. У гэтую эпоху скончылася палянізацыя дробнай шляхты, далейшае скарачэньне галіны ўжываньня сучаснай беларускай мовы, а таксама фальклярызацыі беларускай культуры.
Зь сярэдзіны 1830-х гадоў пачалі зьяўляцца этнаграфічныя працы, якія датычацца беларускай мовы, збудзіўся такім чынам інтарэс да вывучэньня мовы. Зьявілася найноўшая беларуская літаратурная традыцыя, якая абапіралася на народную мову. Сярод прадстаўнікоў беларускіх літаратараў таго часу былі Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, Ян Чачот, Ян Баршчэўскі і іншыя. У 1846 годзе этнограф Шпілеўскі падрыхтаваў беларускую граматыку, якая выкарыстоўвала кірылічнае пісьмо, на аснове народных дыялектаў Менскай вобласьці. Тым ня менш, расейская Акадэмія навук адмовілася друкаваць ягоны твор, на той падставе, што ён ня быў падрыхтаваны ў дастатковай навуковай форме.
На 1863 год у межах Расейскай імпэрыі беларуская была асноўнай мовай зносінаў насельніцтва ўсіх 6 губэрняў Паўночна-Заходняга краю (Віленская, Віцебская, Гарадзенская, Ковенская, Магілёўская і Менская) і Смаленскай губэрні[13].
Ва ўжытак моваў, якія мяжуюць з арэалам беларускае мовы, гістарычна траплялі сынтаксічныя, лексычныя, марфалягічныя або фразэалягічныя канструкцыі, першапачаткова ўласьцівыя беларускай мове, у апошнія часы з пашырэньнем у Беларусі часьцяком гвалтоўнае русіфікацыі і, адпаведна, пашырэньнем выкарыстаньня ў краіне расейскае мовы гэтыя элемэнты засвойваюцца таксама варыянтам расейскае мовы Беларусі. Усе гэтыя моўныя элемэнты абагульняюцца пад тэрмінам беларусізмы.
Паводле перапісу насельніцтва Беларусі 1999 году, агулам з 8,159 мільёнаў беларусаў у межах Рэспублікі Беларусь назвалі сваёй роднай мовай беларускую 85,6% (каля 7 мільёнаў чалавек), і 41,3% — мовай, якой яны карыстаюцца дома. Апрача таго, сваёй роднай мовай прызналі беларускую 67,1% з 395,7 тысячаў палякаў, якія пражываюць у Беларусі, 57,6% зь іх размаўляюць дома па-беларуску, паводле зьвестак перапісу.
Этапы |
- Асноўны артыкул: Старабеларуская мова
Умоўным часам пачатку гісторыі сучаснай беларускай літаратурнай мовы лічыцца пачатак XIX стагодзьдзя.
Гісторыя разьвіцьця беларускае мовы ўмоўна падзяляецца на наступныя пэрыяды:
- Праславянскі (да XIII стагодзьдзя). Дадаткова ў расейскім і савецкім мовазнаўствах вылучаюць пэрыяд існаваньня агульнай старажытнай усходнеславянскай (старарускай) мовы (узьнікненьне каля VII—VIII стагодзьдзяў). Сучасныя навукоўцы ставяць існаваньне такога пэрыяду, як і агульнай старажытнарускае мовы, пад пытаньне.
Глядзіце падрабязьней: Узьнікненьне старабеларускай мовы
Старабеларускі (XIII—XVIII стагодзьдзі). Адбылося афармленьне асноўных адметнасьцяў беларускае мовы (аканьне, дзеканьне, цеканьне[14]), аднак пасьля XVII стагодзьдзя ў выніку палянізацыі захавала шырокі ўжытак ва ўніяцкай царкве, а таксама сярод сялянаў, мяшчанаў і дробнай шляхты.
Глядзіце падрабязьней: Гісторыя старабеларускай мовы
- Сучасны (з XIX стагодзьдзя).
Глядзіце падрабязьней: Гісторыя сучаснай беларускай мовы
Дыялекталёгія |
- Асноўны артыкул: дыялекты беларускай мовы

Этнаграфічная мапа беларусаў і беларускіх гаворак, складзеная Яўхімам Карскім (1903)

Дыялекты беларускае мовы[15]
Паўночна-ўсходні
Паўднёва-заходні
Сярэднебеларускія гаворкі
Палескія (заходнепалескія гаворкі)
РысыМяжа беларускіх гаворак (1903, Карскі)
Усходняя мяжа заходняй групы расейскіх гаворак (1967, Захарава, Арлова)
Мяжа між беларускімі і ўкраінскімі гаворкамі (1980, Бяўзенка)
На тэрыторыі Беларусі вызначаюць два дыялекты — паўночна-ўсходні і паўднёва-заходні, якія разьдзяляюцца паласой пераходных сярэднебеларускіх гаворак, што палеглі ў аснову літаратурнае мовы пачатку ХХ ст. і большасьці твораў беларускае літаратуры пэрыяду новае гісторыі.
Серад беларускіх дыялектаў як у межах, так і па-за ейнымі межамі адзначаюцца падляскія дыялекты і тудаўлянскія гаворкі. Адзначаецца існаваньне асаблівага крэалізаванага маўленьня — трасянкі.
Літаратурная мова |
У аснове літаратурнай беларускай мовы (ці сучаснай літаратурнай беларускай мовы) ляжаць сярэднебеларускія гаворкі жывой гутарковай беларускае мовы, у якіх сумяшчаюцца асобныя рысы, уласьцівыя для суседніх гаворак паўночна-ўсходняга і паўднёва-заходняга дыялектаў.
Беларуская літаратурная мова прайшла ў сваім разьвіцьці два асноўныя этапы:
Старабеларуская мова (XIV — сярэдзіна XVIII ст.), прадстаўленага перакладной канфэсійнай літаратурай, помнікамі юрыдычнай і дакумэнтальна-справавой пісьменнасьці, летапісамі, мясцовымі хронікамі і інш.;
Нацыянальная літаратурная беларуская мова ці сучасная літаратурная беларуская мова (з канца XVIII ст.), якая склалася на аснове сярэднебеларускіх гаворак жывой гутарковай народнай мовы.
Статус |

Беларуская мова як асноўная размоўная мова паводле зьвестак перапісу насельніцтва 2009 году.
З 26 студзеня 1990 году да 14 траўня 1995 году (5 год, 3 месяцы і 19 дзён) беларуская мова была адзінай дзяржаўнай мовай Беларусі паводле ейнае Канстытуцыі[16][17]. Да 23 ліпеня 1998 году (8 год, 5 месяцаў і 28 дзён) заставалася адзінай дзяржаўнай паводле Закону аб мовах[18]. Афіцыйны правапіс рэгулюецца Законам ад 23 ліпеня 2008 году «Аб Правілах беларускай артаграфіі і пунктуацыі»[19].
У 5 гмінах Падляскага ваяводзтва Польшчы беларуская мова зьяўляецца дапаможнай паводле прынятай у краіне Эўрапейскае хартыі рэгіянальных моваў або моваў меншасьцяў: у сельскай гміне Гайнаўка і горадзе, гміне Орля, гміне Чыжы і гміне Нараўка. Дапаможнай мовай у Польшчы зьяўляецца мова меншасьці, якая часткова афіцыйна дапушчаная да ўжываньня побач з афіцыйнай мовай. Жыхары гміны маюць права зьвяртацца ў органы гміны на дапаможнай мове і пры яўна выказаным жаданьні атрымліваць на ёй жа адказ. Мова можа выкарыстоўвацца ў якасьці дапаможнай толькі ў гмінах, дзе ня менш як 20% жыхароў вызначаюць яе як мову сваёй нацыянальнай меншасьці, і калі гміна занесеная ў Афіцыйны рэестар гмінаў міністрам па справах веравызнаньня і нацыянальных і этнічных меншасьцяў, які зьяўляецца адказным за яго вядзеньне, на падставе заявы рады гміны[20]. Гмінаў, дзе больш за 20% насельніцтва адносяць сябе да беларусаў, у Польшчы цяпер налічваецца 12[21], але на 2012 год толькі 5 зь іх былі занесеныя ў рэестар гмінаў, дзе выкарыстоўваецца дапаможная мова.
Ва Ўкраіне беларуская мова зьяўляецца мовай нацыянальнай меншасьці. Апрача гэтага, згаданая паводле Закону «Пра захады дзяржаўнай моўнай палітыкі», згодна зь якім пералічаныя ў законе мовы трапляюць пад дзеяньне Эўрапейскай хартыі рэгіянальных моваў або моваў меншасьцяў, прынятай Украінай[22].
З 2013 году дапаможны статус беларускай мове нададзены таксама ў Чэхіі, што дазваляе выкарыстоўваць мову ў адукацыі й пры кантактах з уладамі[2].
Альфабэт |
- Асноўны артыкул: Беларускі альфабэт
Афіцыйна ўжываецца толькі кірылічны беларускі альфабэт. У мінулым выкарыстоўвалася лацінка, якая цяпер ужываецца вельмі абмежаваным колам носьбітаў беларускай мовы. Таксама ў мінулым татары Вялікага Княства Літоўскага пісалі на беларускай мове арабскім пісьмом — арабіцай.
Правапіс |
Сучасная беларуская артаграфія будуецца на двух галоўных прынцыпах: фанэтычным і марфалягічным.
аканьне: о, э ў словах захоўваецца толькі пад націскам (акрамя выключэньняў), у астатніх выпадках — а: бо́р — бары́, до́ждж — дажджы́ , сэ́рца — сардэ́чны (але: рэвалю́цыя, дэпута́т, дэмакра́тыя)
яканьне: е, ё ў першым складзе перад націскам, акрамя выключэньняў, зьмяняецца на я: лё́гкі — лягчэ́й, ле́гчы — ляжа́ць
дзеканьне і цеканьне- спалучэньні галосных у запазычанных словах: авіяцыя, біялёгія
Глядзіце таксама: Рэформа беларускага правапісу 1933 году, беларуская фанэтыка
Іншыя назвы |
Некаторыя прадстаўнікі беларускай інтэлігенцыі (напрыклад, Ян Станкевіч) ужывалі ў дачыненьні да беларускай мовы іншыя назвы, у прыватнасьці, крывіцкая[23], вялікалітоўская[24]. Ян Чачот у першай палове XIX ст. выкарыстоўваў назву «славяна-крывіцкая мова».
Згодна з этнаграфічнымі даследаваньнямі на Меншчыне ў 1886 годзе мяшчане называлі беларускую мову літоўскай[25].
Прадстаўленьне ў кампутары |
Паводле стандарту ISO 639 беларуская мова мае коды be і bel. Таксама два найбольш распаўсюджаныя правапісы беларускае мовы маюць асобныя моўныя тэгі IETF: be-tarask для клясычнага правапісу і be-1959acad для афіцыйнага правапісу паводле кадыфікацыі 1959 году[26].
Глядзіце таксама |
- Фэмінізацыя беларускай мовы
- Беларуская мова ва Ўкраіне
Крыніцы |
- ^ абВынікі перапісу насельніцтва: для 53% насельніцтва беларуская мова – родная // Радыё «Свабода», 8 верасьня 2010 г. Праверана 10 красавіка 2013 г.
- ^ абJiřička J. Česko má nové oficiální národnostní menšiny. Vietnamce a Bělorusy // iDNES.cz. — 2013.
^ Іванова І. У Магілёве ініцыююць Год роднай мовы // Зьвязда : газэта. — 21 жніўня 2009. — № 156 (26514). — С. 1. — ISSN 1990-763x.- ^ абВалошын Я. Бітва за роднае слова (частка 2) // Зьвязда : газэта. — 29 сьнежня 2010. — № 255 (26862). — С. 5. — ISSN 1990-763x.
- ^ абГазэта «Салідарнасьць». Экспэрты ЮНЭСКА лічаць, што беларуская мова знаходзіцца ў небясьпецы // Белазар, 23 лютага 2009 г. Праверана 10 красавіка 2013 г.
^ Salminen T. Europe and Caucasus // Атляс загрожаных моваў сьвету = Atlas of the World’s Languages in Danger / Moseley C. (ed.). — 3rd edn. — Paris: UNESCO Publishing, 2010. — С. 32-42. — 218 (64+154) с. — (Памяць народаў). — ISBN 978-92-3-104096-2
^ Беларуская мова // Этналёг Праверана 10 красавіка 2013 г.
^ Чайкоўская В. Скажы мне, ці любіш сваю мову, і я скажу, хто ты // Жырандоля. — 19 лютага 2011. — № 4 (120). — С. 11. — ISSN 1990-763x.
^ Чайкоўская В. 5 тэзісаў пра сучасны стан беларускай мовы // Жырандоля. — 19 лютага 2011. — № 4 (120). — С. 11. — ISSN 1990-763x.
^ Дракахруст Ю.. Беларуская нацыя ў люстэрку моўна-этнічных вынікаў перапісу // Радыё «Свабода», 13 верасьня 2010 г. Праверана 10 красавіка 2013 г.
^ Филин Ф. П. Происхождение русского, украинского и белорусского языков. Историко-диалектологический очерк. — Изд. 2-е, стереотипное. — М.: КомКнига. — С. 61. — 656 с.
^ Жураўскі А. Беларуская мова // Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя; Рэдкалегія: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1989.— 575 с.: іл. ISBN 5-85700-014-9. С. 56.
^ Гацак М.. Даль аб межах беларускай мовы і яе ўплыве на расейскую // Telegraf.by, 22 траўня 2013 г. Праверана 22 жніўня 2013 г.
^ Zaprudnik J. Historical dictionary of Belarus. — Lamham— London, 1998. P. 46.
^ Беларуская мова: энцыклапедыя // Пад рэд. А. Я. Міхневіча. — Мн.: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1994. — C. 55.
^ Дземянцей М.. Закон Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі аб дапаўненьні артыкула 68 Канстытуцыі (Асноўнага Закона) Беларускай ССР // LiveJournal, 13 траўня 2006 г. Праверана 26 красавіка 2013 г.
^ Навумчык С.. Рэфэрэндум-95 пра сымболіку і мову ня быў легітымным // Радыё «Свабода», 13 траўня 2011 г. Праверана 26 красавіка 2013 г.
^ Дземянцей М.. Закон ад 26 студзеня 1990 г. «Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь» // Нацыянальны цэнтар прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь, 10 ліпеня 2012 г. Праверана 26 красавіка 2013 г.
^ Лукашэнка А. Закон Рэспублікі Беларусь «Аб Правілах беларускай артаграфіі і пунктуацыі» // Зьвязда : газэта. — 26 ліпеня 2008. — № 138 (26251). — С. 3. — ISSN 1990-763x.
^ Bociański G. Беларуская мова — дапаможнай мовай у Польшчы // Наша Ніва, 1 чэрвеня 2009 г.
^ Wykaz gmin, w których nie mniej niż 20% mieszkańców należy do mniejszości narodowych lub etnicznych, albo posługuje się językiem regionalnym. Stan na czerwiec 2002 r. Dane GUS na podstawie wyników narodowego spisu powszechnego ludności i mieszkań. [1]
^ Украіна (2012) Закон України. Про засади державної мовної політики (нумар 5029-VI), артыкул 7(укр.)Відомості Верховної Ради. Праверана 14 студзеня 2014 г.
^ Станкевіч Я. Крыўя-Беларусь у мінуласьці. — Менск: Выданне Беларускае Народнае Самапомачы, 1942.
^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
^ Антропология Беларуси в исследованиях конца XІX – середины XX в.. — ЛитРес. — P. 113–. — ISBN 978-5-04-109768-4
^ IANA Language subtag registry
Літаратура |
- Аняменне: з хронікі знішчэння беларускай мовы / Міхась Скобла. — Вільня: Gudas, 2000. — 320 с. — ISBN 998-6951-82-7
- Бушлякоў Ю., Вячорка В., Санько З., Саўка З. Беларускі клясычны правапіс. Збор правілаў. Сучасная нармалізацыя / Зьміцер Саўка. — Вільня: 2005. — 160 с.
- Крывіцкі А. Наша родная мова. — 3-яе выд. — Менск: Народная асьвета, 1973. — 192 с.
- Сьцяцко П.. Уводзіны ў мовазнаўства / Н. Красьніцкая. — Горадня: Гарадзенскі дзяржаўны ўнівэрсытэт, 2001. — 231 с. — 300 ас. — ISBN 985-417-212-0
- Калита И. В. Современная Беларусь: языки и национальная идентичность. — Ústí nad Labem: 2010. — С. 112—190. — 300 с. — ISBN 978-80-7414-324-3
Вонкавыя спасылкі |
![]() | Вікіцытатнік зьмяшчае збор цытатаў, датычных тэмы артыкула: Беларуская мова |
Беларуская мова — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Моўнік // YouTube Праверана 29 студзеня 2014 г.
- Сяржук Аляксандраў, Галіна Мыцык. Гавары са мной па-беларуску. Базавы курс беларускае мовы // Беларуская Палічка, 31 сакавіка 2003 г. Праверана 6 траўня 2013 г.
- Закон Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 2008 г. аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі. Бібліятэка Вадзіма Зелянкова. Праверана 29 сьнежня 2011 г.
- Сяргей Запрудзкі, Алена Анісім, Уладзімер Кошчанка, Сяргей Кручкоў, Адам Мальдзіс, Алесь Таболіч, Генадзь Цыхун. Стратэгія разьвіцьця беларускай мовы ў ХХІ стагодзьдзі // Таварыства беларускай мовы Праверана 6 траўня 2013 г.
- Тацяна Сівец Урокі беларускай мовы. Радыё «Беларусь». Праверана 28 траўня 2012 г.
|
|
|
|
Катэгорыя:
- Беларуская мова
(window.RLQ=window.RLQ||[]).push(function()mw.config.set("wgPageParseReport":"limitreport":"cputime":"0.468","walltime":"0.557","ppvisitednodes":"value":6817,"limit":1000000,"ppgeneratednodes":"value":0,"limit":1500000,"postexpandincludesize":"value":194531,"limit":2097152,"templateargumentsize":"value":60316,"limit":2097152,"expansiondepth":"value":12,"limit":40,"expensivefunctioncount":"value":1,"limit":500,"unstrip-depth":"value":0,"limit":20,"unstrip-size":"value":20271,"limit":5000000,"entityaccesscount":"value":1,"limit":400,"timingprofile":["100.00% 389.825 1 -total"," 28.63% 111.624 1 Шаблён:Інфармацыя_пра_мову"," 27.44% 106.969 1 Шаблён:Картка"," 26.27% 102.411 1 Шаблён:Крыніцы"," 10.52% 41.021 4 Шаблён:Навігацыйная_табліца"," 9.44% 36.786 1 Шаблён:Славянскія_мовы"," 8.58% 33.449 1 Шаблён:Навігацыйная_табліца2"," 8.57% 33.411 1 Шаблён:Беларуская_мова"," 7.66% 29.876 1 Шаблён:Commons"," 6.70% 26.117 1 Шаблён:Вызначэньне_прасторы_назваў"],"scribunto":"limitreport-timeusage":"value":"0.013","limit":"10.000","limitreport-memusage":"value":889182,"limit":52428800,"cachereport":"origin":"mw1307","timestamp":"20190313075316","ttl":2592000,"transientcontent":false);mw.config.set("wgBackendResponseTime":230,"wgHostname":"mw1328"););