Падляшша Зьмест Гісторыя | Галерэя | Крыніцы | Літаратура | Вонкавыя спасылкі | Навігацыйнае мэню411Падляшукірр
Гістарычныя вобласьці ЎкраіныЭтнічныя ўкраінскія тэрыторыіГістарычныя рэгіёны БеларусіГістарычныя рэгіёны ПольшчыГістарычныя рэгіёны Ўкраіны
Вялікага Княства ЛітоўскагаДарагічынскуюМельніцкуюБельскуюXV ст.яцьвяскіхусходнаславянскіміБугаНурцаНаравамазавецкіяДарагічынВялікім Княства ЛітоўскімГаліцка-Валынскім княствамСамулкіБоцькіДарагічынБерасьцяРайгарадуГонядзяМіхалу ГлінскамуМікалаю РадзівілуГедымінамТроцкага ваяводзтваПадляска-Берасьцейскае ваяводзтваДарагічынеБерасьцейскае ваяводзтваДарагічынеМельнікуБельскуЛюблінскай вуніяйКаралеўства ПольскагаБугНараўБельск ПадляскіБранск ПадляскіГрабарка
Падляшша
Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку
Герб Падляшша, 1586 г.
Падля́шша, Падля́сьсе — гістарычны рэгіён на захадзе Вялікага Княства Літоўскага, які ахопліваў Дарагічынскую, Мельніцкую і Бельскую землі.
Назву рэгіёну (вядомая з XV ст.) выводзяць ад слова «палексяне» (polexiane) — назвы аднаго зь яцьвяскіх плямёнаў, ад выразу «зямля пад ляхамі» (то бок на мяжы з Польшчаю) або «зямля пад лесам» (адсюль лацінская назва Падляшша — Subsilvania).[1]
Зьмест
1 Гісторыя
2 Галерэя
3 Крыніцы
4 Літаратура
5 Вонкавыя спасылкі
Гісторыя |
Герб Падляшша, 1720 г.
Абшар Падляшша ў раньнім сярэднявеччы быў вельмі сьціпла заселены. Ад X ст. пачаўся працэс паступовага засяленьня гэтых зямель усходнаславянскімі плямёнамі, галоўным чынам уздоўж рэк Буга, Нурца і Нарава. Заходняславянскія пасяленьні сталі зьяўляцца тут ўпершыню ад XI ст., калі мазавецкія князі празь нейкі час займалі Дарагічын.
Праз усё XIII і пачатак XIV стагодзьдзяў Падляшша было месцам тэрытарыяльнага спору паміж Каралеўствам Польскім, Вялікім Княства Літоўскім і Галіцка-Валынскім княствам. У выніку шматлікіх збройных паходаў ранейшыя пасяленьні былі зьнішчаныя. Толькі ў XIV ст. пачаліся новыя хвалі асадніцтва. Ад захаду паміж Нарвай і Бугам пасяляліся тут прадстаўнікі дробнай мазавецкай шляхты, даходзячы да лініі Самулкі — Боцькі — Дарагічын. На ўсход ад гэтае лініі разьмяшчаліся буйныя маёнткі значнай шляхты, якія былі заселеныя пераважна русінамі, што паходзілі з ваколіцаў Дарагічына і Берасьця. Такі працэс засяляньня земляў над Бугам і Нарвай працягваўся да XVII — XVIII стагодзьдзяў. На поўначы Падляшша калянізацыя адбылася значна пазьней — ваколіцы Райгараду і Гонядзя сталі засяляцца толькі на пачатку XVI ст., калі гэтыя маёмасьці былі адданыя вялікім князям Міхалу Глінскаму, а ў 1509 годзе Мікалаю Радзівілу[2].
У 20-30 гады XIV ст. Падляшша разам зь Берасьцейшчынай было канчаткова ўлучанае ў склад Вялікага Княства Літоўскага Гедымінам[3]. У 1413 годзе ўсё Падляшша ўвайшло ў склад навастворанага Троцкага ваяводзтва і знаходзілася ў яго складзе да 1513 году, калі ўтварылася асобнае Падляска-Берасьцейскае ваяводзтва з сталіцай у Дарагічыне. Па адмністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформе 1565—1566 гадоў ад ваяводзтва адлучылося Берасьцейскае ваяводзтва і Падляшша стала абхопліваць тры паветы з цэнтрамі ў Дарагічыне, Мельніку і Бельску. Згодна зь Люблінскай вуніяй Падляшша адлучалася ад Вялікага Княства Літоўскага і пераходзіла ў склад Каралеўства Польскага[4].
Галерэя |
- Падляшша

Буг
Нараў

Бельск Падляскі
Бранск Падляскі
Грабарка
Крыніцы |
^ Пазднякоў В. Падляшша // ВКЛ. Энцыкл. Т. 2. — Менск, 2005. С. 385
^ Laszuk A. Zaścianki i królewszczyzny. Struktura własności ziemskiej w województwie podlaskim w drugiej połowie XVII wieku. — Warszawa: Instytut Historii PAN, 1998. S. 181.
^ Грыцкевіч А. Вялікае Княства Літоўскае // ЭГБ. Т. 2. — Менск, 1994. С. 387.
^ E. S. S. Podlasie // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VIII: Perepiatycha — Pożajście. — Warszawa, 1887. S. 411—418
Літаратура |
Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0.
Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VIII: Perepiatycha — Pożajście. — Warszawa, 1887.
Вонкавыя спасылкі |
- Падляшукі
| |||||
| |||||
Катэгорыі:
- Гістарычныя вобласьці Ўкраіны
- Этнічныя ўкраінскія тэрыторыі
- Гістарычныя рэгіёны Беларусі
- Гістарычныя рэгіёны Польшчы
- Гістарычныя рэгіёны Ўкраіны
(window.RLQ=window.RLQ||[]).push(function()mw.config.set("wgPageParseReport":"limitreport":"cputime":"0.144","walltime":"0.240","ppvisitednodes":"value":915,"limit":1000000,"ppgeneratednodes":"value":0,"limit":1500000,"postexpandincludesize":"value":42691,"limit":2097152,"templateargumentsize":"value":8825,"limit":2097152,"expansiondepth":"value":12,"limit":40,"expensivefunctioncount":"value":1,"limit":500,"unstrip-depth":"value":0,"limit":20,"unstrip-size":"value":6408,"limit":5000000,"entityaccesscount":"value":0,"limit":400,"timingprofile":["100.00% 110.019 1 -total"," 41.90% 46.097 1 Шаблён:Крыніцы"," 37.44% 41.194 1 Шаблён:Гістарычныя_рэгіёны_Беларусі"," 34.09% 37.505 2 Шаблён:Навігацыйная_табліца"," 17.25% 18.977 2 Шаблён:Літаратура/ЭВКЛ"," 13.91% 15.307 1 Шаблён:Гістарычныя_вобласьці_расьсяленьня_ўкраінцаў"," 12.78% 14.061 1 Шаблён:Літаратура/ЭГБ"," 9.08% 9.986 2 Шаблён:Літаратура/Геаграфічны_слоўнік_Каралеўства_Польскага"," 8.77% 9.646 2 Шаблён:Спасылкі_шаблёну"," 7.91% 8.698 2 Шаблён:Колер"],"cachereport":"origin":"mw1295","timestamp":"20190313081051","ttl":2592000,"transientcontent":false););"@context":"https://schema.org","@type":"Article","name":"u041fu0430u0434u043bu044fu0448u0448u0430","url":"https://be-tarask.wikipedia.org/wiki/%D0%9F%D0%B0%D0%B4%D0%BB%D1%8F%D1%88%D1%88%D0%B0","sameAs":"http://www.wikidata.org/entity/Q931565","mainEntity":"http://www.wikidata.org/entity/Q931565","author":"@type":"Organization","name":"Contributors to Wikimedia projects","publisher":"@type":"Organization","name":"Wikimedia Foundation, Inc.","logo":"@type":"ImageObject","url":"https://www.wikimedia.org/static/images/wmf-hor-googpub.png","datePublished":"2010-06-26T19:05:12Z","dateModified":"2018-10-23T00:07:13Z","image":"https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/9/9d/Padla%C5%A1%C5%A1a%2C_Pahonia._%D0%9F%D0%B0%D0%B4%D0%BB%D1%8F%D1%88%D1%88%D0%B0%2C_%D0%9F%D0%B0%D0%B3%D0%BE%D0%BD%D1%8F_%281586%29.jpg"(window.RLQ=window.RLQ||[]).push(function()mw.config.set("wgBackendResponseTime":137,"wgHostname":"mw1333"););