Skip to main content

Вікіпэдыя:Як рэдагаваць існы артыкул Для пачатку (неабавязкова). Зарэгіструйцеся! Асноўныя панэлі Вікіразьметка Агульныя парады Дапаможныя сродкі Перад тым, як захаваць праўку Глядзіце таксама Навігацыйнае мэнюспасылка на вонкавы сайттэкставы рэдактар SciTE

Вікіпэдыя:Рэдагаваньне


зрабіць гэтаклясычным правапісам беларускай мовыВікіпэдыя:ПамяткаВікіпэдыя:Вікі-фарматаваньне










Вікіпэдыя:Як рэдагаваць існы артыкул


Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Вікіпэдыя:Як рэдагаваць існуючы артыкул»)

Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку


Гэты тэкст зьмяшчае асноўныя веды, неабходныя для рэдагаваньня існага артыкула.



Для пачатку (неабавязкова). Зарэгіструйцеся!


Калі Вы яшчэ не зарэгістраваліся, то раім зрабіць гэта: гэта надасьць пэўныя зручнасьці і дадатковыя бонусы ў працы і камунікацыі. Зьвярніце ўвагу, што гэта разьдзел Вікіпэдыі клясычным правапісам беларускай мовы.



Асноўныя панэлі


Асноўныя панэлі дзеяньняў з артыкулам зьмяшчаюцца ўверсе справа.


Вікі рэдагаваць.JPG

  • Панэль рэдагаваць. Заўважылі недарэчнасьці? Будзьце рашучымі — клікніце на панэль і палепшыце артыкул.
Вікі рэдагаваць крыніцу.JPG

  • Панэль рэдагаваць крыніцу. Клікнуўшы на панэль, Вы атрымаеце пашыраныя магчымасьці рэдагаваньня, патрапіўшы ў крынічны код вікіразьметкі, якая мала чым адрозьніваецца ад стандартнага HTML-коду. Прыклады працы з кодам глядзіце ніжэй.
Вікі паказаць гісторыю.JPG

  • Даведайцеся болей, націсьніце гісторыя і высьветліце, як артыкул разьвіўся да цяперашняга стану.
Вікі абмеркаваньне.JPG



  • Калі Вы ня хочаце дапісваць артыкул уласнаручна, націсьніце абмеркаваньне і напішыце свае ідэі й прапановы на старонцы гутарак, тут Вы можаце таксама задаць пытаньні наконт артыкула.


Вікіразьметка


Націснуўшы рэдагаваць крыніцу, Вы атрымаеце пашыраныя магчымасьці па праўцы артыкулаў. Вось найгалоўнейшыя інструкцыі па рэдагаваньні коду Вікіпэдыі.





























Вікіразьметка

Выглядае як
''курсіў''

курсіў
'''тоўсты'''

тоўсты
==загаловак==
===падзагаловак===
====падзагаловак (меншы шрыфт)====

загаловак
падзагаловак
падзагаловак (меншы шрыфт)
[[Беларуская мова]], спасылка на [[Беларуская мова|нутраную старонку]]

Беларуская мова, спасылка на нутраную старонку
[https://www.facebook.com/BelarusianWikipedia?ref=hl спасылка на вонкавы сайт]

спасылка на вонкавы сайт
[[Катэгорыя:Войны Вялікага Княства Літоўскага]]
Артыкул будзе зьмешчаны ў катэгорыю войны Вялікага Княства Літоўскага
* зрабіць сьпіс проста
** болей зорачак — глыбейшы водступ

  • зрабіць сьпіс проста
    • болей зорачак — глыбейшы водступ
# сьпіс з аўтаматычнай
# нумарацыяй радкоў

  1. сьпіс з аўтаматычнай

  2. нумарацыяй радкоў

[[Файл:Colosseum from inside +.jpg|міні|250пкс|Выява з подпісам]]



Выява з подпісам


<ref>Зьмяшчэньне зноскі пасьля тэксту<ref>
Пазначэньне крыніцы інфармацыі зноскай
Крыніцы
Нумараваны сьпіс крыніц і зносак (дадаецца напрыканцы артыкула)
--~~~~
Ваш подпіс з датаю (дадаецца толькі ў абмеркаваньнях артыкулаў)

Больш поўны разбор асноўных дзеяньняў зь вікіразьметкай глядзіце тут: Вікіпэдыя:Памятка і тут: Вікіпэдыя:Вікі-фарматаваньне.



Агульныя парады


  • Калі ласка, пры напісаньні артыкула прытрымлівайцеся нэўтральнага тону, пазьбягайце эмацыянальных і суб’ектыўных ацэнак, рэклямы. Дзе магчыма, пазначайце, адкуль узяты матэрыял для артыкула — гэта дазволіць іншым удзельнікам удакладніць і дапоўніць Вашу працу.

  • Калі Вы ня ўпэўнены, што зробіце свае першыя праўкі добра, то перад тым, як рэдагаваць нейкі артыкул, Вы маеце магчымасьць спакойна патрэніравацца на гэтай старонцы.

  • Перад захаваньнем рэдагаваньня карыстайцеся клявішай Праглядзець, каб пабачыць, як артыкул будзе выглядаць пасьля захаваньня.

  • Пажадана (але не абавязкова) коратка апісваць кожнае рэдагаваньне ў акенцы пад назваю «Кароткае апісаньне зьменаў».


Дапаможныя сродкі


  • Для спрашчэньня рыхтаваньня тэксту ў Вікіпэдыі існуе адмысловая прылада — Вікіфікатар. Вікіфікатар прызначаны для выпраўленьня тыпаграфікі (расстаноўкі двукосьсяў, працяжнікаў, непарыўных прагалаў і іншых знакаў паводле фармальных правілаў), афармленьня тэксту і паляпшэньня вікі-фарматаваньня.
  • Для выпраўленьня агульных хібаў у клясычнай артаграфіі існуе г. зв. тарашкевізатар. Шукайце яго ў сваіх наладах у сэкцыі «Рэдагаваньне артыкулаў» (даступна толькі для зарэгістраваных удзельнікаў).


Перад тым, як захаваць праўку


Перад тым, як захаваць старонку, калі ласка, праверце яшчэ раз:


  • Аўтарскія правы на матэрыялы, зьмешчаныя ў артыкуле. Калі Вы ня ўпэўнены, што нейкі тэкст ці малюнак можна вольна капіяваць і распаўсюджваць, лепш наогул не выкарыстоўваць яго.

  • Правапіс — клясычны (тарашкевіца), і правільны — без памылак. Падрабязнасьці — на старонцы Вікіпэдыя:Правапіс.

  • Пры капіяваньні тэкстаў, цытатаў, фрагмэнтаў зь іншых электронных крыніц пракантралюйце і, калі трэба, замяніце i лацінскае на і кірылічнае; калі ў тэксьце былі прастаўлены пераносы (знакі «-» пасярод словаў) — іх трэба выдаліць (для візуальнага пошуку лацінскіх літар у кірылічным тэксьце зручна ўжываць рэдактар тэкставы рэдактар SciTE. Ён паказвае лацінскія і кірылічныя літары розным колерам. Пры дапамозе яго можна зрабіць «пошук і замену» (таксама падсьветку асобных літар можна рабіць з дапамогай Find/Highlight у Firefox).


Глядзіце таксама





  • Вікіпэдыя:Як зарэгістравацца

  • Вікіпэдыя:Як стварыць новы артыкул

  • Вікіпэдыя:Памятка

  • Вікіпэдыя:Вікі-фарматаваньне


  • Вікіпэдыя:колеры

  • Будзьце рашучымі

  • Вікіпэдыя:Пяць слупоў


  • Правілы і Рэкамэндацыі



Атрымана з «https://be-tarask.wikipedia.org/w/index.php?title=Вікіпэдыя:Як_рэдагаваць_існы_артыкул&oldid=2008090»





Навігацыйнае мэню


























(window.RLQ=window.RLQ||[]).push(function()mw.config.set("wgPageParseReport":"limitreport":"cputime":"0.048","walltime":"0.116","ppvisitednodes":"value":238,"limit":1000000,"ppgeneratednodes":"value":0,"limit":1500000,"postexpandincludesize":"value":2006,"limit":2097152,"templateargumentsize":"value":231,"limit":2097152,"expansiondepth":"value":6,"limit":40,"expensivefunctioncount":"value":0,"limit":500,"unstrip-depth":"value":0,"limit":20,"unstrip-size":"value":826,"limit":5000000,"entityaccesscount":"value":0,"limit":400,"timingprofile":["100.00% 56.613 1 -total"," 92.79% 52.529 1 Шаблён:Клявіша"," 54.62% 30.925 1 Шаблён:Клявіша/core"," 13.60% 7.702 1 Шаблён:Linear-gradient"," 9.84% 5.569 1 Шаблён:Border-radius"," 6.92% 3.917 1 Шаблён:Слупок-пачатак"," 3.77% 2.135 1 Шаблён:Box-shadow"],"cachereport":"origin":"mw1256","timestamp":"20190317155425","ttl":2592000,"transientcontent":false);mw.config.set("wgBackendResponseTime":129,"wgHostname":"mw1274"););

Popular posts from this blog

Андора Зьмест Гісторыя | Палітыка | Адміністрацыйны падзел | Геаграфія | Эканоміка | Дэмаграфія | Крыніцы | Вонкавыя спасылкі | Навігацыйнае мэню"CIA World Factbook entry: Andorra"."Andorra 2008, Departament d'estadística d'Andorra"Андорарр

Інфармацыя пра «Том Ўэйтс» Асноўныя зьвесткіАбарона старонкіГісторыя рэдагаваньняўУласьцівасьці старонкіНавігацыйнае мэню