Хуан Гуайдо Зьмест Жыцьцяпіс | Крыніцы | Вонкавыя спасылкі | Навігацыйнае мэню[d]Лідэр апазыцыі абвясьціў сябе прэзыдэнтам Вэнэсуэлы. Яго прызнаў Трамп. Ёсьць ахвярыJuan Guaidó, el presidente más joven de la Asamblea que deberá tomar la decisión más difícilVoluntad Popular propondrá a Juan Guaidó como presidente de la Asamblea Nacional y ratifica su desconocimiento a Nicolás MaduroDiputado Juan Guaidó ingresó al Palacio Federal Legislativo en compañía de su familia #5EneШто трэба ведаць пра крызіс у Вэнэсуэле. НайважнейшаеJuan Guaidó: Venezuela's opposition leader briefly detainedХто такі 35-гадовы Гуайдо, які абвясціў Мадура ўзурпатарамГуайдо супраць Мадура: хто за кім стаіць?
Нарадзіліся 28 ліпеняНарадзіліся ў 1983 годзеВыпускнікі Ўнівэрсытэту Джорджа ВашынгтонаВэнэсуэльскія палітыкіСьпікеры Нацыянальнай асамблеі Вэнэсуэлы
па-гішпанску28 ліпеня1983Ля-Гуайравэнэсуэльскіпалітыквыканаўцам абавязкаў прэзыдэнта ВэнэсуэлыНікаляса МадуруАргентыныБразылііГватэмалыКанадыПарагваюПэруПуэрта-РыкаЗШАЧыліЭквадоруКаракасеМадуры
Хуан Гуайдо
Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку
Хуан Гуайдо | |
![]() | |
Сьпікер Нацыянальнай асамблеі Вэнэсуэлы і прэзыдэнт Вэнэсуэлы | |
---|---|
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: | 28 ліпеня 1983(1983-07-28) (35 гадоў) Ля-Гуайра, Вэнэсуэла |
Партыя: | Народная воля[d] |
Сужэнец: | Фабіяна Расалес |
Дзеці: | Міранда Гуайдо Расалес |
Адукацыя: | Каталіцкі ўнівэрсытэт Андрэса Бэльё, Унівэрсытэт Джорджа Вашынгтона і Інстытут паляпшэньня ведаў па кіраваньні |
Хуан Гуайдо ў Вікісховішчы |
Хуан Хэрарда Гуайдо Маркес (па-гішпанску: Juan Gerardo Guaidó Márquez; 28 ліпеня 1983, Ля-Гуайра) — вэнэсуэльскі дзяржаўны дзяяч, палітык, сьпікер парлямэнту краіны. Абвясьціў сябе 23 студзеня 2019 году выканаўцам абавязкаў прэзыдэнта Вэнэсуэлы[1].
11 студзеня 2019 году Нацыянальная асамблея прызнала Хуана Гуайдо часовым прэзыдэнтам Вэнэсуэлы і абвесьціла былога прэзыдэнта Нікаляса Мадуру ўзурпатарам. Гэту пастанову прызналі ўрады Аргентыны, Бразыліі, Гватэмалы, Канады, Парагваю, Пэру, Пуэрта-Рыка, ЗША, Чылі, Эквадору, а таксама генэральны сакратар Арганізацыі амэрыканскіх дзяржаваў Люіс Альмагра, але не сама арганізацыя. 23 студзеня 2019 году Гуайдо «прынёс прысягу» на шматтысячным мітынгу ў раёне Чакао ў Каракасе.
Зьмест
1 Жыцьцяпіс
1.1 Асабістае жыцьцё
2 Крыніцы
3 Вонкавыя спасылкі
Жыцьцяпіс |
Паходзіць зь сям’і зь сярэдняй клясы, сын лётчыка і настаўніцы. Старэйшы з шасьці дзяцей. Навучаўся на інжынэра ва ўнівэрсытэце ў Каракасе, затым атрымаў адукацыю ў галіне дзяржаўнага кіраваньня ва ўнівэрсытэце Джорджа Вашынгтона ў сталіцы ЗША і прыватным вэнэсуэльскім Інстытуце пэрспэктыўных дасьледаваньняў дзяржаўнага кіраваньня.
Удзельнічаў у студэнцкіх пратэстах[2]. У 2009 годзе ён стаў сузаснавальнікам апазыцыйнай левацэнтрысцкай партыі «Народная воля» (Voluntad Popular) поплеч зь вядомым у Вэнэсуэле апазыцыянэрам Леанарда Лёпэсам (якога цяпер называюць мэнтарам Гуайдо)[3].
У 2015 годзе Гуайдо быў абраны ў Нацыянальную асамблею ад свайго штату[4].
Патрабаваў пакараньня ўраду Мадуры за парушэньне правоў чалавека, але прапаноўваў амністыю вайскоўцам, якія падтрымліваюць улады. У час пратэстаў 2017 году быў паранены ў шыю паліцэйскай гумовай куляй — застаўся шнар[5].
5 студзеня 2018 году Гуайдо выбралі старшынём Нацыянальнай асамблеі Вэнэсуэлы — парлямэнту дзяржавы, апазыцыйнага да прэзыдэнта Нікаляса Мадуры. 13 студзеня 2019 году быў затрыманы супрацоўнікамі вэнэсуэльскай спэцслужбы SEBIN, але хутка адпушчаны[6].
Пасьля таго, як Мадура 10 студзеня правёў чарговую ўласную інаўгурацыю, Гуайдо абвясьціў яго ўзурпатарам (на прэзыдэнцкіх выбарах у траўні 2018 году Мадура па афіцыйных зьвестках атрымаў 68% галасоў выбаршчыкаў пры яўцы толькі 46%. Апазыцыя тыя выбары байкатавала). 11 студзеня 2019 году Нацыянальная асамблея абвясьціла Хуана Гуайдо часовым прэзыдэнтам Вэнэсуэлы.
23 студзеня на масавым мітынгу пратэсту супраць дыктатуры Мадуры й эканамічнага каляпсу Гуайдо прынёс прысягу прэзыдэнта[7].
Асабістае жыцьцё |
Жанаты, выхоўвае дачку.
Крыніцы |
^ Лідэр апазыцыі абвясьціў сябе прэзыдэнтам Вэнэсуэлы. Яго прызнаў Трамп. Ёсьць ахвяры, Радыё Свабода, 24 студзень 2019
^ Juan Guaidó, el presidente más joven de la Asamblea que deberá tomar la decisión más difícil
^ Voluntad Popular propondrá a Juan Guaidó como presidente de la Asamblea Nacional y ratifica su desconocimiento a Nicolás Maduro
^ Diputado Juan Guaidó ingresó al Palacio Federal Legislativo en compañía de su familia #5Ene
^ Што трэба ведаць пра крызіс у Вэнэсуэле. Найважнейшае , Радыё Свабода, 24 студзень 2019
^ Juan Guaidó: Venezuela's opposition leader briefly detained(анг.) Праверана 2019-01-13 г.
^ Хто такі 35-гадовы Гуайдо, які абвясціў Мадура ўзурпатарам, Наша Ніва, 24 студзеня 2019
Вонкавыя спасылкі |
Гуайдо супраць Мадура: хто за кім стаіць?, Радыё Свабода, 24 студзеня 2019
Катэгорыі:
- Нарадзіліся 28 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1983 годзе
- Выпускнікі Ўнівэрсытэту Джорджа Вашынгтона
- Вэнэсуэльскія палітыкі
- Сьпікеры Нацыянальнай асамблеі Вэнэсуэлы
(window.RLQ=window.RLQ||[]).push(function()mw.config.set("wgPageParseReport":"limitreport":"cputime":"0.792","walltime":"0.920","ppvisitednodes":"value":2289,"limit":1000000,"ppgeneratednodes":"value":0,"limit":1500000,"postexpandincludesize":"value":35928,"limit":2097152,"templateargumentsize":"value":8560,"limit":2097152,"expansiondepth":"value":12,"limit":40,"expensivefunctioncount":"value":46,"limit":500,"unstrip-depth":"value":0,"limit":20,"unstrip-size":"value":3510,"limit":5000000,"entityaccesscount":"value":29,"limit":400,"timingprofile":["100.00% 882.668 1 -total"," 89.75% 792.235 1 Шаблён:Палітык"," 88.90% 784.735 1 Шаблён:Картка"," 72.94% 643.843 13 Шаблён:Вікізьвесткі"," 4.18% 36.862 2 Шаблён:Вікізьвесткі/p570"," 4.12% 36.342 2 Шаблён:Вікізьвесткі/p569"," 3.81% 33.643 1 Шаблён:Крыніцы"," 2.55% 22.473 1 Шаблён:Cite_web"," 1.81% 16.000 1 Шаблён:Нарадзіўся"," 1.10% 9.745 1 Шаблён:Ref-en"],"scribunto":"limitreport-timeusage":"value":"0.606","limit":"10.000","limitreport-memusage":"value":13069244,"limit":52428800,"limitreport-logs":"formatPlaceWithQualifiers(..., P19)nGet time boundaries for P569...nGet time boundaries for P569... Got 1 date claim(s)nTime boundaries for P569 are 428198400000 and 428284799999nformatPlaceWithQualifiers(..., P19)nGet time boundaries for P569...nGet time boundaries for P569... Got 1 date claim(s)nTime boundaries for P569 are 428198400000 and 428284799999n","cachereport":"origin":"mw1311","timestamp":"20190315174333","ttl":2592000,"transientcontent":false);mw.config.set("wgBackendResponseTime":102,"wgHostname":"mw1252"););