Вікіпэдыя:Кандыдаты ў абраныя артыкулы Кандыдаты ў абраныя На пазбаўленьне статусу Каардынатарам на зацемку Навігацыйнае мэнюасноўных аўтараў артыкулаправіць сьпіс
Вікіпэдыя:Ацэньваньне артыкулаў
рэцэнзіюасноўных аўтараў артыкулакандыдатам ў абраныя артыкулыкандыдатам ў добрыя артыкулырэцэнзііпапярэдняй схемеархівеНа пазбаўленьне статусуправіць сьпіс
Вікіпэдыя:Кандыдаты ў абраныя артыкулы
Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку
Скарачэньне: ВП:КАА |
---|
![]() Перад тым, як намінаваць артыкул на атрыманьне статусу абранага, яго рэкамэндуецца выставіць на рэцэнзію. Намінатар павінен валодаць тэмай артыкула, у тым ліку крыніцамі, зь якіх браўся матэрыял, каб быць здольным весьці дыскусію ў працэсе абмеркаваньня. Калі намінатар не зьяўляецца адным з асноўных аўтараў артыкула, яму варта ўзгадніць намінаваньне з аўтарамі. Намінатар павінен быць адкрытым да канструктыўнай крытыкі, якая будзе выказвацца ў працэсе абмеркаваньня, і старацца хутка рэагаваць на яе. Артыкул не павінен адначасова быць кандыдатам ў абраныя артыкулы, кандыдатам ў добрыя артыкулы ці быць на рэцэнзіі. Абмеркаваньні абраных артыкулаў па папярэдняй схеме можна знайсьці ў архіве. | Якасны зьмест:
Дапаможныя сродкі:
Зьвязаныя матэрыялы:
|
Намінаваньне
- Перад намінаваньнем артыкула ў абраныя рэкамэндуецца пасьпяхова прайсьці працэдуру абраньня ў добрыя артыкулы і/ці абмеркаваць пытаньне мэтазгоднасьці намінаваньня артыкула ў абраныя з удзельнікамі адпаведнага тэматычнага праекту/партала ці з найбольш актыўнымі рэдактарамі артыкула.
Для таго, каб намінаваць артыкул, стварыце падстаронку выгляду [[Вікіпэдыя:Кандыдаты ў абраныя артыкулы/Назва артыкула]], дзе «Назва артыкула» — назва артыкула, які намінуецца (увесьці ў поле ніжэй і націснуць кнопку «Стварыць»), а пасьля:
- Коратка (1—2 фразамі) апішыце яе і падпішыцеся: ~~~~.
- Стварыўшы падстаронку, запішыце яе ў ніжэйпрыведзеную табліцу ў разьдзеле «Кандыдаты ў абраныя». Пазначце дату намінаваньня і дайце спасылку на падстаронку.
- У сам артыкул устаўце шаблён Кандыдат у абраныя артыкулы ці шаблён Добры артыкул і кандыдат у абраныя, калі артыкул ужо выбраны добрым.
- Калі намінуеце артыкул, каторы напісаны пераважна вамі, пазначце гэта.
- Калі ласка, не намінуйце больш аднаго «вашага» артыкула адначасова, а пачакайце спачатку водгукаў: верагодна, крытыка аб адным артыкуле будзе датычная і да іншых.
- Калі артыкул ужо высоўваўся ў абраныя, але ня быў выбраным, тады ён можа быць паўторна намінаваны толькі пасьля яго дапрацоўкі, праведзенай з улікам усіх выказаных у ходзе абмеркаваньня заўваг. Намінуючы артыкул паўторна, скарыстайцеся наяўнай падстаронкай намінаваньня артыкула, прыбраўшы папярэднія абмеркаваньні ў архіў падстаронкі і пазначыўшы спасылку на яго.
- Ад тых, хто прымае ўдзел у абмеркаваньні, чакаецца адказнасьць у сваім выбары: перад галасаваньнем прачытайце артыкул цалкам і ўважліва!
Пры абмеркаваньні прытрымлівайцеся, калі ласка, наступных прынцыпаў:
- Калі вы за абраньне артыкула, напішыце Падтрымліваю. Пажадана растлумачыць прычыну свайго рашэньня.
- Калі вы бачыце сур’ёзныя недахопы, напішыце Супраць і абавязкова пералічыце іх. Калі ласка, пазначайце дакладныя недахопы, каб іх можна было выправіць.
- Не пішыце, што артыкул альбо тэма артыкула не цікава вам ці ўвогуле — у розных людзей могуць быць розныя зацікаўленасьці. Неаргумэнтаваныя галасы «супраць» зьяўляюцца неканструктыўнымі і будуць праігнараваныя.
- Абавязкова падпісвайцеся.
- Калі вы хочаце адклікаць свае заўвагі (напрыклад, таму што недахопы былі выпраўленыя), закрэсьліце іх (
<s>…</s>
), але не выдаляйце. - Калі вы зрабілі заўвагі наконт зьместу артыкулу-кандыдата, наведвайце яго падстаронку, каб своечасова закрэсьліць іх, калі недахоп будзе выпраўлены.
- Захоўвайце спакойныя й добразычлівыя адносіны да аўтараў артыкулу і ўдзельнікаў абмеркаваньня. Часьцяком аўтар моцна прывязаны да свайго твору, і залішне рэзкія і/альбо неабгрунтаваныя заўвагі могуць зачапіць яго. Крытыка вітаецца, але будзьце канструктыўныя і карэктныя.
Кандыдаты ў абраныя
Дата высоўваньня | Падстаронка абмеркаваньня | Хада абмеркаваньня |
---|---|---|
8 лютага 2019 | Русіфікацыя Беларусі | Артыкул абраны |
- З завершанымі абмеркаваньнямі можна азнаёміцца ў архіве абмеркаваньняў.
На пазбаўленьне статусу
Абмеркаваньні аб пазбаўленьні статусу абраных адбываюцца на старонцы На пазбаўленьне статусу. Тут коратка прадстаўлены сьпіс такіх артыкулаў (правіць сьпіс):
Дата высоўваньня | Артыкул | Асноўныя недахопы | Вынік |
---|---|---|---|
13 сакавіка 2019 году | Усходні фронт (Першая сусьветная вайна) | Артаграфічныя памылкі; зробленыя падчас вылучэньня ў абраныя заўвагі ня выпраўленыя | |
4 лютага 2019 году | Агенцтва гарантаванага пакрыцьця банкаўскіх укладаў (дэпазытаў) фізычных асобаў | Састарэлыя зьвесткі | |
10 верасьня 2014 году | Арганізацыя Паўночнаатлянтычнай дамовы | Недастатковая правяранасьць інфармацыі | статус пакінуты |
Каардынатарам на зацемку
Каардынатары павінны сачыць за выкананьнем правіл намінаваньня і абмеркаваньня, пэрыядычна абіраць адзін з артыкулаў, аднаўляць табліцу бягучых кандыдатаў, а таксама сачыць за тым, каб выбраныя артыкулы ня ўтрымлівалі матэрыялаў, абароненых аўтарскімі правамі.
Калі вы зьяўляецеся асноўным аўтарам артыкула, рашэньне пытаньня аб яго абраньні даручыце іншым каардынатарам ці аднаму з адміністратараў.
Які артыкул выбраць?
- Артыкул павінен быць на абмеркаваньні ня меней за два тыдні. Зь іншага боку, артыкул, які ня быў абраны цягам 3-х месяцаў і мае нявыпраўленыя недахопы, можа здымацца з галасаваньня і не павінен паўторна высоўвацца, пакуль яны ня будуць выпраўленыя.
- У падтрымку артыкула павінна прагаласаваць ня меней за 4 удзельнікі (3 акрамя ініцыятара) і пры гэтым ня меней за палову ўсіх прагаласаваўшых.
- Артыкул павінен адпавядаць крытэрам.
- Неабходна ўважліва азнаёміцца зь меркаваньнямі і аргумэнтамі ўдзельнікаў. Напрыклад, артыкул могуць адхіляць таму, што не падабаецца тэма, аднак гэта не зьяўляецца аргумэнтам.
- Не выбіраць заўсёды артыкулы «уверсе сьпісу», — выдатныя артыкулы могуць быць забытыя і застацца ў канцы табліцы.
- Не выбіраць толькі артыкулы, дзе «ўсе за»: бывае, што артыкул з дробнымі заўвагамі лепшы, чым артыкул зусім без заўваг, таму што, можа стацца, у ягоным абмеркаваньні ўдзельнічала больш людзей.
Працэдура абраньня артыкула
- Падвесьці вынік на падстаронцы, што артыкул абраны. Закрыць абмеркаваньне.
- Адзначыць у агульнай табліцы колерам і запісам «Артыкул абраны» ў калёнцы «Хада абмеркаваньня», пры гэтым запіс аб папярэднім абраным артыкуле з табліцы выдаліць.
- Зьмясьціць унізе артыкула шаблён Абраны артыкул.
- Зьмясьціць вытрымку з артыкула і 1 выяву на Галоўную старонку праз рэдагаваньне шаблёна Цяперашні абраны артыкул. Лепш за ўсё браць уводзіны ў артыкул і першую выяву ў ім. Але гэта ня догма, галоўнае, каб вытрымка была збалянсаванай і цікавай. Малюнак павінен быць толькі пад свабоднай ліцэнзіяй.
- Зьмясьціць запіс пра артыкул на старонцы Вікіпэдыя:Абраныя артыкулы.
- Дадаць запіс у табліцу Вікіпэдыя:Сьпіс абраных артыкулаў.
- Калі абраны артыкул зь ліку добрых, тады трэба прыбраць з артыкула адпаведны шаблён і выдаліць артыкул са старонкі Вікіпэдыя:Добрыя артыкулы.
Прыкладны пералік станаў абмеркаваньня, для пазначэньня ў табліцы
Новы артыкул — артыкул надоечы быў высунуты.
Усе «за» — пакуль што артыкул карыстаецца агульнай падтрымкай.
Дробныя заўвагі — былі выказаныя нязначныя заўвагі па дапрацоўцы артыкула.
Ёсьць пярэчаньні — маецца шэраг пярэчаньняў, у тым ліку істотных.
Сур'ёзныя прэтэнзіі — супраць артыкула было выказана шмат сур’ёзных прэтэнзіяў. Хутчэй за ўсё, калі недахопы ня будуць хутка выпраўлены, артыкулу будзе адмоўлена ў абраньні.
Праблемы з ліцэнзіяй — артыкул утрымлівае выявы зь няпэўным ліцэнзійным статусам ці мае іншыя праблемы з аўтарскімі правамі.
Абраны — артыкул абраны. Не прыбірайце абмеркаваньне ў архіў адразу пасьля абраньня, а зрабіце гэта празь некалькі дзён. Выстаўляючы гэты статус, дадайце наступны стыль да адпаведнага радка табліцы: style="background-color: gold;".
Катэгорыя:
- Вікіпэдыя:Ацэньваньне артыкулаў
(window.RLQ=window.RLQ||[]).push(function()mw.config.set("wgPageParseReport":"limitreport":"cputime":"0.080","walltime":"0.117","ppvisitednodes":"value":309,"limit":1000000,"ppgeneratednodes":"value":0,"limit":1500000,"postexpandincludesize":"value":21925,"limit":2097152,"templateargumentsize":"value":697,"limit":2097152,"expansiondepth":"value":6,"limit":40,"expensivefunctioncount":"value":1,"limit":500,"unstrip-depth":"value":0,"limit":20,"unstrip-size":"value":990,"limit":5000000,"entityaccesscount":"value":0,"limit":400,"timingprofile":["100.00% 78.593 1 -total"," 48.37% 38.016 1 Шаблён:Панэль_індэксу_ўнутраных_матэрыялаў"," 19.92% 15.659 1 Вікіпэдыя:Кандыдаты_ў_абраныя_артыкулы/Працэдура"," 13.32% 10.468 1 Вікіпэдыя:Кандыдаты_ў_абраныя_артыкулы/Шапка"," 12.39% 9.734 1 Шаблён:Намінацыя/Абраны"," 9.12% 7.171 1 Вікіпэдыя:Кандыдаты_ў_абраныя_артыкулы/Намінаваньне"," 7.39% 5.812 1 Вікіпэдыя:Абраныя_артыкулы/Правілы_абмеркаваньня"," 7.34% 5.768 6 Шаблён:Ш"," 4.36% 3.426 1 Шаблён:Якасны_зьмест"," 3.67% 2.888 1 Шаблён:Скарачэньне"],"scribunto":"limitreport-timeusage":"value":"0.008","limit":"10.000","limitreport-memusage":"value":737678,"limit":52428800,"limitreport-logs":"Дапамога:ЗьместnВікіпэдыя:СуполкаnВікіпэдыя:АцэньваньнеnВікіпэдыя:Узнагароды артыкулаўnВікіпэдыя:ПраектыnПартал:АглядnВікіпэдыя:ЗапытыnВікіпэдыя:Кандыдаты ў абраныя артыкулы/Русіфікацыя Беларусіn","cachereport":"origin":"mw1299","timestamp":"20190313065705","ttl":2592000,"transientcontent":false);mw.config.set("wgBackendResponseTime":119,"wgHostname":"mw1332"););